АСНОЎНЫЯ ПРАВІЛЫ ЦЫФРАВАЙ БЯСПЕКІ
Асноўныя правілы лічбавай бяспекі неадрыўна звязаны з:
- Абаронай пароляў і даных. Стварайце паролі даўжынёй ад 10 сімвалаў, якія ўключаюць лічбы, малыя і вялікія літары, спецыяльныя сімвалы. Не выкарыстоўвайце адзін пароль для розных сайтаў.
- Банкаўская бяспека. Ніколі не паведамляйце ПІН-код, CVV-код або SMS-коды, нават супрацоўнікам банка. Для пакупак у інтэрнэце выкарыстоўвайце віртуальную карту або асобную карту з невялікай сумай.
- Бяспека ў інтэрнэце. Не адкрывайце ўкладанні ў спам-лістах і не пераходзьце па спасылках ад незнаёмцаў.
- Бяспека званкоў. У выпадку паступлення званка з банка або з міліцыі, іншых службаў з паведамленнем аб блакіроўцы банкаўскай карты, пакладзіце трубку. Перазваніце самастойна ў банк або міліцыю па стацыянарным, афіцыйным нумары тэлефона.
- Бяспека прылад. Усталюйце антывіруснае праграмнае забеспячэнне на камп'ютар або смартфон.
- Бяспека WI-FI. Пазбягайце выкарыстання публічных сетак для правядзення фінансавых аперацый.
- Канфідэнцыяльнасць. Не распаўсюджвайце ў сацыяльных сетках і мэсэнджарах такія асабістыя даныя, як хатні адрас, пашпарт, нумар банкаўскай карты і інш.