ПАДСТАВЫ ПРЫЗНАННЯ ДЗЯРЖАЎНАЙ ЗАКУПЛІ НЕСЪЯЎЛЯЕМЫМ
Дзеючае заканадаўства прадугледжвае выпадкі, калі заказчык можа прызнаць працэдуру дзяржзакупкі не адбыўшайся ў цэлым альбо ў дачыненні да асобных частак (лотаў) прадмета дзяржзакупкі.
Так, у адпаведнасці з арт. 27 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)» працэдура дзяржаўнай закупкі ў цэлым альбо ў дачыненні да асобных частак (лотаў) прадмета дзяржаўнай закупкі прызнаецца не адбыўшайся ў выпадку, калі:
- удзельнік-пераможца не вызначаны (не прадстаўлены прапановы, пададзена толькі адна прапанова, у выніку разгляду і адхілення прапаноў засталося менш за дзве прапановы, за выключэннем выпадку разгляду другіх раздзелаў прапаноў удзельнікаў, якія зрабілі апошнюю і перадапошнюю стаўкі пры правядзенні электроннага аўкцыёну, адхілены ўсе прапановы, падчас таргоў ні адзін з удзельнікаў не зрабіў стаўку);
- удзельнік-пераможца ўхіліўся ад заключэння дагавора;
- удзельнік-пераможца даў інфармацыю аб тым, што ўсе ўдзельнікі, дапушчаныя да ацэнкі і параўнання прапаноў (да таргоў пры правядзенні электроннага аўкцыёну), з'яўляюцца для яго афіляванымі асобамі.
У выпадку прызнання працэдуры дзяржаўнай закупкі, у тым ліку ў дачыненні да асобных частак (лотаў), не адбыўшайся заказчык (арганізатар) мае права правесці:
- паўторную працэдуру дзяржаўнай закупкі. Пры гэтым не падлягаюць змене прадмет дзяржаўнай закупкі і патрабаванні да прадмета дзяржаўнай закупкі, патрабаванні да ўдзельнікаў, вызначаныя пры правядзенні працэдуры дзяржаўнай закупкі, якая прызнана не адбыўшайся, у тым ліку ў дачыненні да асобных частак (лотаў);
Заказчык (арганізатар) мае права прыняць рашэнне аб адмене працэдуры дзяржаўнай закупкі ў цэлым альбо ў дачыненні да асобных частак (лотаў) прадмета дзяржаўнай закупкі ў ходзе яе правядзення ў выпадку адсутнасці фінансавання, страты неабходнасці набыцця тавараў (работ, паслуг), узнікнення неабходнасці ўнясення змяненняў і (або) дапаўненняў у прадмет дзяржаўнай закупкі і (або) патрабаванні да прадмета дзяржаўнай закупкі, патрабаванні да ўдзельнікаў, а таксама ў выпадку выяўлення заказчыкам (арганізатарам) парушэнняў заканадаўства пры арганізацыі і правядзенні працэдуры дзяржаўнай закупкі.
У выпадку правядзення адкрытага конкурсу, электроннага аўкцыёну, працэдуры запыту цэнавых прапаноў рашэнне аб адмене працэдуры дзяржаўнай закупкі ў цэлым альбо ў дачыненні да асобных частак (лотаў) прадмета дзяржаўнай закупкі з указаннем прычын адмены размяшчаецца заказчыкам (арганізатарам) на электроннай гандлёвай пляцоўцы не пазней аднаго працоўнага дня, наступнага за днём прыняцця такога рашэння. Аператары электроннай гандлёвай пляцоўкі і дзяржаўнай інфармацыйна-аналітычнай сістэмы забяспечваюць размяшчэнне такога рашэння ў дзяржаўнай інфармацыйна-аналітычнай сістэме. Аператар электроннай гандлёвай пляцоўкі забяспечвае накіраванне адпаведных паведамленняў удзельнікам.
У выпадку правядзення закрытага конкурсу, працэдуры закупкі з адной крыніцы рашэнне аб адмене працэдуры дзяржаўнай закупкі ў цэлым альбо ў дачыненні да асобных частак (лотаў) прадмета дзяржаўнай закупкі з указаннем прычын адмены накіроўваецца заказчыкам (арганізатарам) удзельнікам не пазней за адзін працоўны дзень, наступны за днём прыняцця такога рашэння.
У бягучым годзе пракуратурай Міёрскага раёна падчас маніторынгу электронных гандлёвых пляцовак устаноўлены парушэнні заканадаўства аб дзяржаўных закупках у дзвюх сельскагаспадарчых арганізацыях раёна.
У прыватнасці, пры маніторынгу электроннай гандлёвай пляцоўкі ўстаноўлена, што дакументы запыту цэнавых прапаноў не адпавядаюць патрабаванням, устаноўленым заканадаўствам, у запрашэнні да ўдзелу ў працэдуры закупкі неабгрунтавана прадугледжана прымяненне прэферэнцыйнай папраўкі.
На падставе вынесеных пракуратурай раёна прадпісанняў праводзімыя з парушэннем заканадаўства працэдуры закупак на суму звыш 71 тыс. рублёў адменены.