Аб бяспецы дзяцей
З пачатку навучальнага года ў вобласці ў выніку катання са снежных гор на цюбінгах і іншых прыстасаваннях пацярпела больш за 40 дзяцей, у тым ліку больш за 10 атрымалі цяжкія траўмы, уключаючы пераломы хрыбетніка.
Такія наступствы наступаюць з прычыны занядбання нормаў бяспекі, бацькоўскай бяздушнасці.
Катанне на цюбінгах – патрабуе выбару спецыяльна падрыхтаваных трас без дрэў і кустоў, вадаёмаў і іншых перашкод з ухілам да 20 градусаў. Спускацца неабходна толькі седзячы, тварам наперад, і каб пазбегнуць сутыкненняў кожны раз пераконвацца, што траса вольная. Катэгарычна забаронена прывязваць цюбінгі да транспарту, катацца ўдваіх з дзіцем, скакаць, стаяць або тармазіць нагамі.
Абавязкова выкарыстоўваць цюбінгі ў адпаведнасці з ростам і вагой дзяцей, а таксама ахоўную экіпіроўку.
Мы ўсе павінны памятаць пра тое, што жыццё і здароўе нашых дзяцей знаходзіцца ў руках бацькоў.