Пракуратурай Міёрскага раёна праведзены аналіз выканання патрабаванняў заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй, аб закупках тавараў (работ, паслуг)
Асноватворным прынцыпам барацьбы з карупцыяй з'яўляецца забеспячэнне празрыстасці дзеянняў і рашэнняў дзяржаўных органаў, забеспячэнне эфектыўных кантрольных і наглядных працэдур, а таксама неадваротнасці адказнасці ў выпадку парушэння патрабаванняў заканадаўства.
Праведзены пракуратурай раёна аналіз паказаў, што найбольш схільнай да карупцыйных праяў з'яўляецца сфера сельскай гаспадаркі. службовыя асобы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў сістэматычна фігуруюць у зводках праваахоўных органаў.
Так, за 2025 год у дачыненні да службовых асоб сельгаспрадпрыемстваў раёна, якія з мэтай утойвання непрадукцыйнага выбыцця буйной рагатай жывёлы ўносілі загадзя ілжывыя звесткі ў дакументы, якія тычацца выбыцця буйной рагатай жывёлы, узбуджана 3 крымінальныя справы.
У ходзе праверкі ўстаноўлена неналежная праца кадравых службаў сельскагаспадарчых арганізацый па афармленні пісьмовых абавязацельстваў дзяржаўных службовых асоб і азнаямленні з антыкарупцыйнымі абмежаваннямі.
Напрыклад, вывучэннем абавязацельстваў, адабраных у дзяржаўных службовых асоб аднаго з прадпрыемстваў, устаноўлена, што іх тэксты не персаніфікаваны, не ўтрымліваюць поўны пералік антыкарупцыйных забаронаў.
Акрамя таго, пракуратурай раёна асаблівая ўвага нададзена сферы закупак тавараў (работ, паслуг), паколькі практычна палова хабараў перадаецца пры правядзенні закупак, выкананні дагавораў, аказанні іншага патранажу камерцыйным структурам.
У ходзе выбарачнага вывучэння парадку правядзення працэдур дзяржаўных закупак выяўлены сістэмныя парушэнні патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 13.07.2012 №419-З «Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)».
Неадзінкавыя факты ажыццяўлення закупак без правядзення ўстаноўленых заканадаўствам працэдур, правядзення працэдур закупак з адной крыніцы пры наяўнасці падстаў для правядзення канкурэнтных відаў працэдур.
У мэтах ухілення выяўленых парушэнняў, пракуратурай раёна на адрас старшыні Міёрскага райвыканкама ўнесена адпаведнае прадстаўленне.