Супрацоўнікі пракуратуры Міёрскага раёна прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню ведаў
Працаўнікі пракуратуры Міёрскага раёна прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню ведаў.
Так, памочнік пракурора Міёрскага раёна Кавалёнак Ю.В. 1 верасня прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню ведаў, праведзеных у ДУА «Чапукоўская сярэдняя школа».
У ходзе правядзення першага ўрока пад назвай «Эстафета пакаленняў: захоўваючы мінулае, ствараем будучыню» Кавалёнак Ю.В. нагадаў аб важнасці гістарычнай памяці, нацыянальных традыцый, культурнай і духоўнай спадчыны, значнасці традыцый і дасягненняў беларускага народа, іх захаванні і перадачы з пакалення ў пакаленне; паважлівае стаўленне да традыцый, каштоўнасцей і дасягненняў беларускага народа.
1 верасня – асаблівы дзень. Гэта не проста пачатак новага навучальнага года, а сімвал пераемнасці пакаленняў, дабра, ведаў і памяці – адзначыў у сваім выступленні Кавалёнак Ю.В.