У полі зроку пракуратуры раёна – дзіцячыя гульнёвыя пляцоўкі

Пракуратурай раёна ў чэрвені бягучага года праведзена праверка выканання заканадаўства, накіраванага на забеспячэнне бяспекі жыцця і здароўя дзяцей у летні перыяд, па выніках якой устаноўлены парушэнні пры эксплуатацыі абсталявання на дзіцячых гульнявых пляцоўках, размешчаных на тэрыторыі г. Міёры.

Праведзенай праверкай устаноўлена, што ў шэрагу выпадкаў наяўныя дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі, размешчаныя на прыдамавых тэрыторыях г. Міёры, не адпавядаюць патрабаванням дзеючага заканадаўства, што стварае пагрозу жыццю і здароўю дзяцей. Найбольш распаўсюджанымі парушэннямі з'яўляюцца: неналежны знешні і тэхнічны стан, паломкі альбо адсутнасць элементаў гульнявога абсталявання, няспраўнасці, наяўнасць расліннасці.

Пры правядзенні праверкі бяспекі абсталявання на дзіцячых гульнявых пляцоўках у г. Міёры былі ўстаноўлены парушэнні ў частцы неналежнага знешняга і тэхнічнага стану, паломкі альбо адсутнасці элементаў гульнявога абсталявання, няспраўнасці, наяўнасць расліннасці на гульнявых пляцоўках, размешчаных па вул. Я.Томка, вул. Камуністычнай, вул. Кастрычніцкай, вул. Камсамольскай, вул. Дзяржынскага ў г. Міёры, на тэрыторыі зоны адпачынку «Паўвостраў», якая выкарыстоўваецца насельніцтвам для адпачынку.

Па выніках праверкі пракурорам раёна ў адрас старшыні Міёрскага раённага выканаўчага камітэта накіравана прадстаўленне аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў патрабаванняў заканадаўства.

У полі зроку пракуратуры раёна – дзіцячыя гульнёвыя пляцоўкі | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт