О профилактике дорожного травматизма  среди детей

Аб прафілактыцы дарожнага траўматызму сярод дзяцей

У мэтах прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей 16 красавіка 2025 года памочнік пракурора Міёрскага раёна Кавалёнак Ю.В. сумесна з прадстаўніком АДАІ Міёрскага РАУС Валяўком В.В. правялі сустрэчу з навучэнцамі старэйшых класаў ДУА «Міёрская сярэдняя школа №2 імя Н.Г.Ізварына», падчас якой нагадалі ім аб неабходнасці выканання правілаў дарожнага руху пры кіраванні веласіпедамі, сродкамі персанальнай мабільнасці, а таксама пры ўдзеле ў дарожным руху ў якасці пешаходаў.

Таксама падчас сустрэчы закрануты пытанні бяспечнай пасадкі і высадкі ў школьныя аўтобусы.

Аб прафілактыцы дарожнага траўматызму сярод дзяцей | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт