О направлении в ЛТП

Аб накіраванні ў ЛПП

Пракуратурай раёна прыняты ўдзел у разглядзе грамадзянскай справы, распачатай па заяве Міёрскага РАУС, аб накіраванні жыхара Міёрскага раёна ў лячэбна-працоўны прафілакторый. Дадзеная грамадзянская справа разгледжана ў выязным судовым пасяджэнні.

Устаноўлена, што 58-гадовы мужчына на працягу года сістэматычна здзяйсняў адміністрацыйныя правапарушэнні, звязаныя з парушэннем правоў іншых грамадзян і парушэннем грамадскага парадку, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення. Супрацоўнікам РАУС ён папярэджваўся аб магчымасці накіравання ў лячэбна-працоўны прафілакторый у выпадку, калі той не зменіць свае паводзіны і лад жыцця. Аднак належных высноў з афіцыйнага папярэджання і праведзеных прафілактычных гутарак мужчына не зрабіў, пасля аб'яўлення афіцыйнага папярэджання быў зноў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні, здзейсненыя ў стане алкагольнага ап'янення.

Згодна заключэння медыцынскай камісіі, у грамадзяніна маецца захворванне: сіндром залежнасці ад алкаголю і ён мае патрэбу ў лячэнні ад названага захворвання.

Даследаваўшы ўсе прадстаўленыя Міёрскім РАУС доказы, суд прыняў рашэнне аб накіраванні грамадзяніна ў лячэбна-працоўны прафілакторый для медыка-сацыяльнай рэадаптацыі з абавязковым прыцягненнем да працы тэрмінам на 12 месяцаў.

Рашэнне суда не абскарджана і не апратэставана, у законную сілу не ўступіла.

Аб накіраванні ў ЛПП | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт