Схілілася ад пакрыцця выдаткаў на ўтрыманне дзяцей

Судом Міёрскага раёна разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да жыхаркі г. Міёры, абвінавачанай у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 174 КК Рэспублікі Беларусь.

   Гэтая крымінальная справа разгледжана ў выязным судовым пасяджэнні ў памяшканні вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Міёрскі мясакамбінат».

 Устаноўлена, што абвінавачаная, з'яўляючыся асобай, абавязанай пакрываць па ўступіўшых у законную сілу рашэннях суда сродкі, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне яе непаўналетніх дзяцей, будучы працаўладкаванай на ВУП «Міёрскі мясакамбінат», маючы рэальную магчымасць пакрываць названыя расходы, ухілілася ад іх пакрыцця з прычыны нез'яўлення на працу без уважлівых прычын у колькасці 22 рабочых дзён на працягу трох месяцаў, што пацягнула за сабой няпоўнае выкананне штомесячных абавязацельстваў па пакрыцці расходаў, якія затрачваюцца дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, што знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні.

Сваю віну ў здзейсненым злачынстве абвінавачаная прызнала ў поўным аб'ёме, пацвердзіўшы, што сапраўды на працягу 22 рабочых дзён без уважлівых прычын не выходзіла на працу.

Суд з улікам асобы абвінавачанай, характару і грамадскай небяспекі здзейсненага злачынства прызначыў абвінавачанай у адпаведнасці з ч. 2 арт. 174 КК Рэспублікі Беларусь пакаранне ў выглядзе 300 гадзін грамадскіх работ, якія заключаюцца ў неабходнасці выканання асуджанай бясплатнай працы на карысць грамадства.

 Прыгавор суда не ўступіў у законную сілу, можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.

Схілілася ад пакрыцця выдаткаў на ўтрыманне дзяцей | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт