Пракуратура Міёрскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне па крымінальнай справе аб крадзяжы маёмасці
Пракуратура Міёрскага раёна падтрымала ў судзе дзяржаўнае абвінавачванне па крымінальнай справе ў дачыненні да 29-гадовага мясцовага жыхара, якому інкрымінуецца крадзеж.
Судовае пасяджэнне прайшло ў адкрытым фармаце з запрашэннем асоб, якія стаяць на ўліку ў Міёрскім РАУС.
Устаноўлена, што абвінавачваны ў верасні 2024 года, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, па месцы жыхарства пацярпелага, скарыстаўшыся тым, што той таксама знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення заснуў, выкраў грашовыя сродкі ў суме больш за дзве тысячы рублёў, якімі распарадзіўся на сваё меркаванне.
Характэрна, што пацярпелы першапачаткова, выявіўшы прапажу грошай, не хацеў звяртацца ў праваахоўныя органы для пошуку вінаватай асобы. З такой заявай у РАУС звярнулася былая жонка пацярпелага, якая сумесна з ім пражывае ў адной кватэры. У ходзе разбіральніцтва высветлілася, што пацярпелы за час адсутнасці былой жонкі выкраў належачыя ёй ювелірныя вырабы, за якія ад здачы на пункце РВУ «Белскупдрагмент», ён і атрымаў грошы. Частку грошай патраціў на набыццё спіртных напояў, а частку сумы - паклаў на шафу ў пакоі. У адзін з дзён гэтыя грошы і былі выкрадзены абвінавачваным.
У судовым пасяджэнні мужчына прызнаў сваю віну.
З улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў суд Міёрскага раёна пастанавіў абвінаваўчы прысуд. На падставе ч. 1 арт. 205 Крымінальнага кодэкса яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін адзін год. У адпаведнасці з ч. 1 арт. 77 Крымінальнага кодэкса выкананне прызначанага пакарання адтэрмінавана на тэрмін на адзін год, з ускладаннем абавязку ў вольны ад працы і (або) вучобы час выканаць грамадска-карысныя работы ў аб'ёме 100 гадзін.
Прысуд суда ўступіў у законную сілу.