Як не стаць ахвярай кіберзлачынцы
На працягу апошніх гадоў адзначаецца рост колькасці злачынстваў у сферы інфармацыйных тэхналогій. Пераважная большасць з іх складаюць крадзяжы грашовых сродкаў шляхам завалодання рэквізітамі банкаўскіх плацежных картак – арт. 212 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі).
Як не пацярпець ад кіберзлачынства:
-Ніколі, нікому і ні пры якіх абставінах не паведамляць
рэквізіты сваіх банкаўскіх рахункаў і банкаўскіх картак, у тым ліку і асобам, якія прадстаўляюцца супрацоўнікамі банкаўскіх устаноў або праваахоўных органаў.
-У выпадку паступлення званка ад нібыта супрацоўнікаў банка
неабходна ўдакладніць яго прозвішча, нумар службовага тэлефона, пасля чаго завяршыць размову і самім патэлефанаваць у банк або папрасіць супрацоўніка банка патэлефанаваць са свайго службовага нумара тэлефона.
Неабходна разумець, што насамрэч супрацоўніку банка вядома неабходная інфармацыя (прозвішча ўладальніка карткі, пашпартныя даныя, найменне картак і інш.).
-Не варта паведамляць у тэлефонных размовах (нават супрацоўніку банка), праз зносіны ў сацыяльных сетках поўны нумар карткі, тэрмін яе дзеяння, код CVC/CVV, логін і пароль да інтэрнэт-банкінгу, пашпартныя даныя, лічбавы код з SMS-паведамленняў.
У выпадку калі нібыта супрацоўнік банка паведамляе, што з Вашай карткай здзяйсняюцца нейкія аперацыі, неабходна адказаць, што Вы самі асабіста прыйдзеце ў банк і вырашыце гэту сітуацыю.
-Неабходна памятаць, што супрацоўнікі банка ніколі не выкарыстоўваюць для сувязі з кліентамі такія мэсэнджары як Viber, Telegram і да т.п.
-Для ажыццяўлення анлайн-плацяжоў неабходна выкарыстоўваць толькі надзейныя плацежныя сэрвісы.
-Да сваёй асноўнай карткі выпусціце дадатковую, якой будзеце разлічвацца дыстанцыйна.
-Не варта захоўваць банкаўскія карткі, іх фатаграфіі і рэквізіты ў месцах, якія могуць быць даступныя староннім асобам.
Для доступу да сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (інтэрнэт-банкінг, мабільны банкінг), электронных паштовых скрынь і іншых рэсурсаў неабходна выкарыстоўваць складаныя паролі, якія выключаюць магчымасць іх падбору.
-Пры паступленні ў сацыяльных сетках паведамленняў ад асоб, якія ўваходзяць у катэгорыю «сябры», з просьбамі аб прадастаўленні рэквізітаў банкаўскіх плацежных картак не варта адказваць на падобныя паведамленні, неабходна звязацца з дадзенымі карыстальнікамі напрамую праз іншыя сродкі сувязі альбо асабіста.
-Нельга адкрываць файлы, якія паступаюць з незнаёмых адрасоў электроннай пошты і акаўнтаў, мэсэнджараў, не пераходзіць па спасылках у паведамленнях аб прызах і выйгрышах.