СУДОМ РАЁНА РАСПАХАВАЛА КРЫМІНАЛЬНУЮ СПРАВУ

Пракуратурай раёна падтрымана дзяржаўнае абвінавачванне па крымінальнай справе па абвінавачванні трох жыхароў раёна ў здзяйсненні маёмасці сельскагаспадарчага прадпрыемства.

Фігурантамі крымінальнай справы сталі трое маладых людзей, якія вырашылі падзарабіць шляхам продажу маёмасці прадпрыемства, на якім самі ж і працавалі. Так, у адзін з дзён ліпеня бягучага года пасля сумеснай выпіўкі спіртных напояў на мотаблоку ў зчэпцы з каляскай паехалі на адну з ферм гаспадаркі, дзе з дапамогай ключоў з транспорцёра гноевыдалення дэмантавалі два электрарухавікі, металічны ланцуг з кранштэйнамі і саскрабальнікамі, прычыніўшы шкоду прадпрыемству на суму 631 рубель 09 капеек. Указаную маёмасць адвезлі на размешчанае непадалёк кукурузнае поле, дзе і прыхавалі, накрыўшы травой. Самі паехалі дадому да аднаго з абвінавачаных, дзе працягнулі ўжываць спіртныя напоі, а таксама шукаць «кропкі збыту» выкрадзенай маёмасці. Але рэалізаваць выкрадзенае яны так і не паспелі, паколькі ўвечары да іх прыехалі супрацоўнікі міліцыі, якія па «гарачых слядах» вылічылі злачынцаў. Першапачаткова ўсе трое адмаўлялі сваю датычнасць да злачынства. Аднак пад цяжарам неабвержных доказаў, усё ж прызналіся ўчыненым. Выкрадзенае вярнулі ў гаспадарку.

Прыгаворам суда ўсім траім абвінавачаным з улікам іх шчырага раскаяння ва ўчыненым, характарызуючых даных, прызначана пакаранне ў выглядзе выпраўленчых работ з утрыманнем у даход дзяржавы 15% ад заробку штомесяц, але не менш адной базавай велічыні штомесяц на тэрмін адзін год (кожнаму). Ключы, пры дапамозе якіх дэмантаваліся электрарухавікі, пастаноўлена судом у адпаведнасці з арт. 46-1 КК Рэспублікі Беларусь канфіскаваць у даход дзяржавы.

Прыгавор суда ўступіў у законную сілу.

СУДОМ РАЁНА РАСПАХАВАЛА КРЫМІНАЛЬНУЮ СПРАВУ | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт