ПРАКУРАТУРА РАЁНА НАПАМІНАЕ АДКАЗНАСЦІ ЗА ПАРУШЭННЕ ПРАВЯДЗЕННЯ МАСАВЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Артыкул 33 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь гарантуе кожнаму свабоду меркаванняў, перакананняў і іх свабоднае выказванне. Важнае тут – не перайсці мяжу закону.

Законам «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» устаноўлены пэўны парадак для правядзення сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый і пікетаванняў.

Парушэнні ўстаноўленага парадку правядзення масавых мерапрыемстваў, учыненыя яго ўдзельнікам, а роўна публічныя заклікі да арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства з парушэннем устаноўленага парадку іх арганізацыі або правядзення, учыненыя ўдзельнікам такіх мерапрыемстваў альбо іншай асобай, цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць з накладаннем штрафу да 100 базавых велічынь (на сённяшні дзень 4000 рублёў), або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт. Паўторнае на працягу года здзяйсненне такога ж адміністрацыйнага правапарушэння цягне накладанне штрафу ў памеры ад 20 да 200 базавых велічынь (ад 800 да 8000 рублёў), або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт.

У прыватнасці, арганізатару такога мерапрыемства пагражае штраф у памеры ад 20 да 150 базавых велічынь, грамадскія работы або адміністрацыйны арышт.

Шэраг дзеянняў, звязаных з неаднаразовымі парушэннямі парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў, пацягнуць ужо крымінальную адказнасць, дзе санкцыяй артыкула прадугледжаны наступныя віды пакарання: арышт да 3 месяцаў, абмежаванне волі на тэрмін да 3 гадоў, пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

За арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак альбо актыўны ўдзел у іх, калі яны будуць звязаны з непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або пацягнуць парушэнні работы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, пагражае пакаранне аж да пазбаўлення волі на тэрмін да 3 гадоў.

ПРАКУРАТУРА РАЁНА НАПАМІНАЕ АДКАЗНАСЦІ ЗА ПАРУШЭННЕ ПРАВЯДЗЕННЯ МАСАВЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт