Пракуратура Міёрскага раёна запатрабавала прывесці дзіцячыя пляцоўкі і гульнявое абсталяванне на іх у бяспечны стан
Пракуратура Міёрскага раёна правяла маніторынг тэхнічнага стану і забеспячэння бяспекі збудаванняў на дзіцячых гульнявых пляцоўках на прыдамавых тэрыторыях шматпавярховых дамоў у г. Міёры.
У прыватнасці, работнікі пракуратуры праверылі выкананне службовымі асобамі унітарнага прадпрыемства «ЖКГ Міёрскага раёна», якое ажыццяўляе эксплуатацыю жыллёвага фонду і прадастаўляе жыллёва-камунальныя паслугі, абавязкаў па ўтрыманні ў належным тэхнічным і санітарным стане абслугоўваных гульнявых пляцовак і ўстаноўленых на іх прылад, а таксама забеспячэнні бяспечных умоў знаходжання дзяцей на такіх аб'ектах.
У ходзе маніторынгу выяўлены факты знаходжання гульнявога абсталявання на дзіцячых пляцоўках у неналежным стане, што перашкаджае яго эксплуатацыі па прызначэнні.
Напрыклад, мацаванне арэляў на адной з дзіцячых пляцовак па вул. Лермантава было цалкам адламаны, дошкі мелі расколіны і сколы, адсутнічала ахоўна-дэкаратыўнае лакафарбавае пакрыццё.
У дварах некалькіх дамоў па вул. Камуністычнай арэлі-балансір знаходзіліся ў неналежным стане з-за адсутнасці асобных частак канструктыўных элементаў, што магло прывесці падчас іх эксплуатацыі да атрымання дзецьмі траўм.
Даведачна. Згодна з падп.13.8 п.13 Правілаў карыстання жылымі памяшканнямі, утрымання жылых і дапаможных памяшканняў, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21.05.2013 №399, арганізацыі, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду, абавязаны ўтрымліваць у належным тэхнічным і санітарным стане гаспадарчыя, спартыўныя, гульнявыя пляцоўкі, што знаходзяцца на абслугоўванні арганізацый, і ўстаноўленыя на іх прылады.
У сілу п.п.5.2.2, 5.2.6 Дзяржаўнага стандарту Рэспублікі Беларусь СТБ 614-2007 «Абсталяванне дзіцячых гульнявых пляцовак. Агульныя тэхнічныя ўмовы» драўляныя дэталі абсталявання не павінны мець гнілі, трухлявасці, расколін, сколаў, усе дэталі абсталявання павінны мець ахоўна-дэкаратыўнае лакафарбавае пакрыццё.
Па выніках наглядных мерапрыемстваў пракурор Міёрскага раёна вынес прадпісанне эксплуатуючай арганізацыі, у якім запатрабаваў неадкладна ліквідаваць выяўленыя парушэнні, у тым ліку выканаць неабходныя рамонтныя работы дзіцячых гульнявых збудаванняў.
Выкананне патрабаванняў акта нагляду ўзята на кантроль.