Аб выніках разгляду крымінальнай справы

01 лютага 2024 года судом Міёрскага раёна ў памяшканні Дзісненскага гарвыканкама ў выязным пасяджэнні разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да Ш., абвінавачанага ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.149 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Устаноўлена, што Ш., знаходзячыся на ўчастку мясцовасці ля краю праезнай часткі вул. Х паблізу дома №* у Міёрскім раёне, у ходзе сваркі, якая ўзнікла на глебе асабістых непрыязных адносін з грамадзянінам Т., наўмысна нанёс апошняму адзін удар кулаком левай рукі ў вобласць твару, прычыніўшы яму цялесныя пашкоджанні ў выглядзе адкрытага двухбаковага пералому ў вобласці вугла ніжняяй сківіцы справа, а таксама пералом ніжняяй сківіцы ў пярэднім аддзеле злева, гэта значыць менш цяжкія цялесныя пашкоджанні па прыкмеце працяглага расстройства здароўя.

Абвінавачаны дапытаны ў судзе, вінаватым сябе па прад'яўленым яму абвінавачванні прызнаў цалкам.

Прыгаворам суда абвінавачаны Ш. прызнаны вінаватым ва ўчыненні наўмыснага прычынення менш цяжкага цялеснага пашкоджання, гэта значыць пашкоджання, не небяспечнага для жыцця і не пацягнуўшага наступстваў, прадугледжаных артыкулам 147 КК, але выклікаўшага працяглае расстройства здароўя тэрмінам да чатырох месяцаў, і на падставе ч.1 арт.149 КК Рэспублікі Беларусь, з улікам цяжкасці і ступені грамадскай небяспекі ўчыненага злачынства, змякчаючых абставін – шчырага раскаяння ва ўчыненым, адсутнасці абцяжваючых абставін, станоўчых характарыстык па месцы жыхарства і працы, яму прызначана пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры пяцідзесяці базавых велічынь, што складае 2000 (дзве тысячы) рублёў.

Указаным прыгаворам суда з абвінавачанага на карысць пацярпелага, з улікам перажытых ім маральных і фізічных пакутаў, спагнана 5000 рублёў у кошт пакрыцця матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды, а таксама дзяржаўная пошліна ў суме 120 рублёў.

Прыгавор суда як не абскарджаны і не апратэставаны ўступіў у законную сілу.

Аб выніках разгляду крымінальнай справы | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт