Жыхара раёна ў чарговы раз накіравалі ў ЛПП

Суд у выязным судовым пасяджэнні разгледзеў грамадзянскую справу па заяве Міёрскага РАУС аб накіраванні 43-гадовага жыхара раёна ў лячэбна-працоўны прафілакторый для медыка-сацыяльнай рэадаптацыі.

Грамадзянін на працягу года на глебе ўжывання спіртных напояў сістэматычна парушаў грамадскі парадак і ладзіў сямейныя скандалы з сужыцелькай, за што неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Больш за 6 гадоў ён стаіць на ўліку ў урача-нарколага, раней двойчы накіроўваўся ў лячэбна-працоўны прафілакторый, аднак адмовіцца ад згубнай звычкі так і не змог. Згодна з заключэннем камісіі ўрачоў, мужчына пакутуе алкагольнай залежнасцю і мае патрэбу ў прымусовым лячэнні.

Участковым інспектарам РАУС грамадзяніну вынесена афіцыйнае папярэджанне аб магчымасці накіравання ў ЛПП. Аднак належных высноў для сябе ён не зрабіў і пасля аб'яўлення афіцыйнага папярэджання ў нецвярозым стане здзейсніў чарговае правапарушэнне, за што яго прыцягнулі да адказнасці па ч. 2 арт. 19.3 КоАП Рэспублікі Беларусь.

У ходзе судовага пасяджэння грамадзянін цалкам прызнаў факты прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці, а таксама папярэджання яго аб магчымасці накіравання ў ЛПП. Разам з тым, паказаў, што ў цяперашні час закадаваўся, з моманту кадавання месяц не ўжывае спіртныя напоі, да адміністрацыйнай адказнасці не прыцягваўся, таму не жадае, каб яго накіроўвалі ў ЛПП.

Заслухаўшы тлумачэнні ўчастковага інспектара РАУС і зацікаўленай асобы, даследаваўшы пісьмовыя матэрыялы грамадзянскай справы, суд вырашыў накіраваць грамадзяніна ў лячэбна-працоўны прафілакторый для медыка-сацыяльнай рэадаптацыі з абавязковым прыцягненнем да працы на два гады.

Рашэнне суда не набыло законную сілу.

Жыхара раёна ў чарговы раз накіравалі ў ЛПП | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт