СУДЗЕМ РАЁНА РАЗГЛЯДЗЕЛА КРЫМІНАЛЬНУЮ СПРАВУ

31 жніўня 2023 года на выязным судовым пасяджэнні, з запрашэннем асоб, схільных да здзяйснення правапарушэнняў і злачынстваў, разгледжана крымінальная справа па абвінавачванні работніка аднаго з прадпрыемстваў раёна ў крадзяжы маёмасці шляхам яго прысваення.

Па справе ўстаноўлена, што абвінавачваны, працуючы трактарыстам-машыністам прадпрыемства, сістэматычна, у перыяд часу з 01.09.2022 па 09.06.2023, выкарыстоўваючы наяўнасць фактычнай эканоміі паліва, на замацаваным за ім трактары, незаконна прысвоіў, звярнуўшы ў сваю карысць, даверанае яму ў падатак для выканання вытворчых задач, дызельнае паліва, шляхам незаконнага яго вымання з паліўнага бака ў агульнай колькасці 237 літраў на агульную суму 500,07 руб.

У судовым пасяджэнні сваю віну абвінавачваны прызнаў у поўным аб'ёме, растлумачыўшы, што пры палявых работах, а таксама пры вывазе арганікі, ён зэканоміў частку паліва, якое зліваў у каністры, якія знаходзіліся ў кустах на абочыне дарогі. Забранае па заканчэнні працы паліва, захоўваў у сябе ў гаражы, да моманту вымання супрацоўнікамі міліцыі. Учыненае раскаяўся, шкоду, прычыненую злачынствам, пакрыў у поўным аб'ёме.

Суд з улікам шчырага раскаяння ва ўчыненым, якое з'яўляецца змякчаючай акалічнасцю, адсутнасці абцяжваючых акалічнасцей, добраахвотнага пакрыцця шкоды, станоўчых характарыстык па месцы жыхарства і працы прызначыў абвінавачванню пакаранне ў выглядзе 1 года пазбаўлення волі без пазбаўлення права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, без штрафу. На падставе ч. 1,2,4 арт.78 КК Рэспублікі Беларусь пастанавіў не прыводзіць прыгавор у выкананне, калі на працягу аднаго года асуджаны не здзейсніць новае злачынства і будзе выконваць ускладзеныя на яго абавязкі. У адпаведнасці з ч.5 арт.78 КК Рэспублікі Беларусь на абвінавачванага ўскладзены абавязак выплаціць у даход дзяржавы крымінальна-прававую кампенсацыю ў памеры 30 базавых велічынь, што складае 1110 рублёў на працягу шасці месяцаў пасля ўступлення прыгавору ў законную сілу.

Прыгавор суда, як не абскарджаны і не апратэставаны, уступіў у законную сілу.

        

СУДЗЕМ РАЁНА РАЗГЛЯДЗЕЛА КРЫМІНАЛЬНУЮ СПРАВУ | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт