СУДОМ РАЁНА РАЗГЛЯДЗЕЛА КРЫМІНАЛЬНУЮ СПРАВУ АБ СЯМЕЙНЫМ НАСІЛЛІ

Даволі часта прычыненне шкоды жыццю і здароўю чалавека адбываецца на бытавой глебе, асноўнай прычынай чаго ў большай ступені з'яўляецца празмернае ўжыванне спіртных напояў.

Разгледжаная 30 мая 2023 года судом Міёрскага раёна крымінальная справа з'яўляецца адным з нямногіх прыкладаў бескантрольных паводзін чалавека ў стане алкагольнага ап'янення.

         Дадзеная справа разгледжана ў выязным судовым пасяджэнні. Для ўдзелу былі запрошаны асобы, схільныя да здзяйснення сямейнага гвалту, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі.

         Абвінавачанаму прад'яўлена абвінавачванне ў здзяйсненні наўмыснага прычынення лёгкага цялеснага пашкоджання сваёй сужыцельніцы.

         Устаноўлена, што ў сакавіку 2023 года пасля сумеснaга ўжывання са збітай спіртных напояў у сябе па месцы жыхарства, абвінавачаны ў ходзе сваркі, якая ўзнікла на глебе асабістых непрыязных адносін, падышоў да яе, узяў рукамі за плечы і нанёс удар сваім ілбом у вобласць носа. Ад атрыманага ўдару ў збітай утварыўся пералом костак носа са драпінай вобласці твару, які згодна з заключэннем судова-медыцынскай экспертызы адносіцца да лёгкіх цялесных пашкоджанняў па прыкмеце кароткачасовага расстройства здароўя.

         У судовым пасяджэнні сваю віну абвінавачаны прызнаў у поўным аб'ёме, учыненым раскаяўся, прынёс прабачэнні збітай.

         Суд з улікам змякчаючай акалічнасці: шчырае раскаянне ва ўчыненым, абцяжваючай акалічнасці: здзяйсненне злачынства асобай, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення, звестак аб асобе прызначыў абвінавачанаму ў адпаведнасці з санкцыяй арт. 153 КК Рэспублікі Беларусь пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 30 базавых велічынь, што складае 1 110 рублёў. На падставе арт. 107 КК Рэспублікі Беларусь да яго прыменена прымусовае лячэнне хранічнага алкагалізму.

         Прыгавор суда ў законную сілу не ўступіў.

        

СУДОМ РАЁНА РАЗГЛЯДЗЕЛА КРЫМІНАЛЬНУЮ СПРАВУ АБ СЯМЕЙНЫМ НАСІЛЛІ | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт