Бяспека дзяцей – клопат дарослых!
Дзіцячы траўматызм і яго папярэджанне – вельмі важная і сур'ёзная праблема, асабліва ў летні перыяд, калі дзеці больш маюць вольны час, часцей знаходзяцца на вуліцы і застаюцца без нагляду дарослых. Забараніць дзіцяці пазнаваць свет немагчыма. Справа кожнага з бацькоў – падстрахаваць яго, папярэдзіць магчымую трагедыю.
Работа бацькоў па папярэджанні траўматызму павінна ісці ў двух напрамках: ліквідацыя траўманебяспечных сітуацый і сістэматычнае навучанне дзяцей асновам прафілактыкі траўматызму.
Адказнасць бацькоў за дзяцей абумоўліваецца абавязкам выхоўваць сваіх дзяцей, клапаціцца аб іх фізічным і псіхічным здароўі, а таксама аб маральным развіцці.
Каб дзеці адчулі сябе адпачылымі і здаровымі, а летнія канікулы не былі зацемнены непрыемнымі падзеямі, неабходна:
- сфарміраваць у дзяцей навыкі забеспячэння асабістай бяспекі;
- правесці з дзецьмі індывідуальныя гутаркі, растлумачыўшы важныя правілы, выкананне якіх дапаможа захаваць ім жыццё;
- вырашыць праблему вольнага часу;
- растлумачыць, што познім вечарам і ноччу (з 23.00 да 6.00 гадзін у летні перыяд) дзецям і падлеткам забаронена з'яўляцца на вуліцы без суправаджэння дарослых;
- пастаянна быць у курсе, дзе і з кім знаходзіцца дзіця, кантраляваць яго месцазнаходжанне;
- не дазваляць дзецям размаўляць з незнаёмымі людзьмі;
- не дазваляць ні пры якіх абставінах садзіцца ў машыну з незнаёмымі людзьмі;
- пераканайце дзіця, што незалежна ад таго, што адбылося, вы павінны ведаць аб здарэнні. Растлумачце, што некаторыя факты ніколі нельга трымаць у таямніцы, нават калі яны абяцалі захоўваць іх у сакрэце;
- калі дзіця ў вадзе. ніколі не спускайце з яго вачэй, растлумачце, што ў адзіночку, без дарослых, дзеці не павінны купацца;
- каб не стаць ахвярай дарожна-транспартнага здарэння, навучыце дзяцей правілам дарожнага руху, навучыце іх быць надзвычай уважлівымі на дарозе і ў агу;
- вывучыце разам з дзецьмі правілы язды на веласіпедах. Памятайце, што дзецям, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, забаронена кіраваць веласіпедам на аўтамагістралях і прыраўнаваных да іх дарогах.
Асабліва варта адзначыць тэму гібелі і траўміравання дзяцей пры падзенні з вышыні. Штогод вялікая колькасць дзяцей траўмуецца і гіне ад падзення з вокнаў. Многія бацькі дазваляюць сваім дзецям гуляць на падваконніках – гэтага не трэба рабіць, каб дзіця не прывыкала да гэтага. Акно і падваконнік – не месца для гульняў. Ніколі не трымайце вокны адкрытымі, калі дома дзіця. На вокнах неабходна ўсталяваць блакатары, каб дзіця не мог самастойна адкрыць акно.
Вельмі важна самім бацькам правільна паводзіць сябе ва ўсіх сітуацыях, дэманструючы дзецям бяспечны лад жыцця.