Управление транспортным средством лицом, не имеющим права управления

Кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання

У студзені 2023 года судом Міёрскага раёна разгледжана крымінальная справа па абвінавачванні жыхара Міёрскага раёна ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.317-2 КК Рэспублікі Беларусь, то бок ва ўпраўленні транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання гэтым сродкам, калі гэтае дзеянне здзейснена неаднаразова.

Устаноўлена, што абвінавачваны ў кастрычніку 2021 года і лютым 2022 года кіраваў аўтамабілем, які належыць сужыцельцы, не маючы правоў на кіраванне транспартнымі сродкамі, за што прыцягваўся да адказнасці па ч.1 арт.18.14 КаАП і ч. 2 арт. 18.14 КаАП Рэспублікі Беларусь адпаведна. Разам з тым, негледзячы на прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці, у кастрычніку 2022 года зноў сеў за руль вышэйназванага аўтамабіля, не маючы правоў кіравання такім сродкам.

У судовым пасяджэнні абвінавачваны сваю віну прызнаў у поўным аб'ёме, учыненым раскаяўся.

З улікам характару і ступені цяжкасці ўчыненага злачынства, асобы абвінавачванага, наяўнасці змякчаючых абставін, адсутнасці абцяжваючых абставін прызначыў яму пакаранне ў выглядзе 240 гадзін грамадскіх работ.

Прыгавор як не абскарджаны і не апратэставаны ўступіў у законную сілу.

Варта адзначыць, што крымінальная адказнасць за неаднаразовае кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання транспартным сродкам, была ўведзена ў чэрвені 2021 года. Артыкул 317-2 КК «Кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання» прадугледжвае адказнасць за неаднаразовае кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання. Дзеянне прызнаецца здзейсненым неаднаразова, калі асоба на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання гэтым сродкам, прадугледжанага ч. 2 арт. 18.14 КаАП Рэспублікі Беларусь, зноў кіравала транспартным сродкам, не маючы права кіравання гэтым сродкам.

За здзяйсненне гэтага злачынства прадугледжваецца пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, штрафу, папраўчых работ, арышту з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі. Наступнае кіраванне транспартным сродкам без правоў на працягу тэрміну асуджанасці пацягне адказнасць па ч. 2 арт. 317-2 КК Рэспублікі Беларусь, максімальнае пакаранне ў дадзеным выпадку складае да двух гадоў абмежавання волі з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі.

Кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт