Аддзел ЗАГС

30 01 25 3

Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану 
Міёрскага райвыканкама размешчаны па адрасе:
211287, Віцебская вобласць, г. Міёры, вул. Кірава, д. 44.

Тэл. 8(02152) 5 00 88

РЭЖЫМ ПРАЦЫ І ГРАФІК ПРЫЁМУ ЗАЦІКАЎЛЕНЫХ АСОБ ПА АЖЫЦЦЯЛЕННІ АДМІНІСТРАТЫЎНЫХ ПРАЦЭДУР у аддзеле загса Міёрскага райвыканкама Віцебскай вобласці:

Аўторак, чацвер, пятніца з 08:00 да 17:00, перапынак з 13.00 да 14.00

Серада з 08:00 да 20:00, без перапынку

Субота з 08.30 да 17.00, перапынак з 12.30 да 13.00

Выхадныя дні: нядзеля, панядзелак.

Аддзел загса з'яўляецца структурным падраздзяленнем Міёрскага раённага выканаўчага камітэта і ўваходзіць у сістэму Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Па агульных пытаннях сваёй дзейнасці аддзел загса падпарадкоўваецца Міёрскаму раённаму выканаўчаму камітэту. Адрас: 211287, Віцебская вобласць, г. Міёры, вул. Дзяржынскага, д.17. Рэжым працы: 08.00-13.00, 14.00-17.00, Выхадныя дні: субота, нядзеля.

Па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі:

Галоўнаму ўпраўленню юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Адрас: 210015, г. Віцебск,  вул. Праўды, д.18; Рэжым працы: 08.00-13.00, 14.00-17.00, Выхадныя дні: субота, нядзеля.

Міністэрству юстыцыі Рэспублікі Беларусь Адрас: 220004, г. Мінск,  вул. Калектарная, д.10. Рэжым працы: 09.00-13.00, 14.00-18.00, Выхадныя дні: субота, нядзеля.

 

ЗАДАЧЫ І ФУНКЦЫІ АДДЗЕЛА ЗАГСА

НАРМАТЫЎНЫЯ ПРАВАВЫЯ АКТЫ, ЯКІЯ РЭГЛАМЕНТУЮЦЬ ДЗЕЙНАСЦЬ ОРГАНАЎ ЗАГСА



ОТДЗЕЛ ЗАГС ПРАЦУЕ ПА ЗАЯЎНАМУ ПРЫНЦЫПУ «АДНО ОКНА»


Прыём грамадзян з заявамі, па якіх патрабуецца ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур, праводзіцца штодня ў працоўныя дні аддзела загс.

ТЭЛЕФОН «ГАРЯЧАЙ ЛІНІІ» АДДЗЕЛА ЗАГС +375 2152 5-00-88

У аддзеле загс маецца часопіс папярэдняга запісу грамадзян на прыём, ажыццяўляецца папярэдняе кансультаванне грамадзян.


Адказным за вядзенне папярэдняга запісу грамадзян на прыём, папярэдняе кансультаванне, ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур з'яўляецца начальнік аддзела загс Юхно І.С., у яе адсутнасць – галоўны спецыяліст аддзела загс Казлоўская Н.Л.

Прыём грамадзян начальнікам аддзела загс Юхно І.С. вядзецца штодня ў адпаведнасці з працоўным распарадкам дня. У адсутнасць начальніка прыём вядзе галоўны спецыяліст аддзела загс Казлоўская Н.Л.


У аддзеле загс ажыццяўляецца падрыхтоўка даведак на падставе тэлефонных заявак для наступнай выдачы іх грамадзянам пры асабістым звароце (тэл. 8 (02152) 5-00-88, 8 (02152) 5-05-91).

Звароты грамадзян і юрыдычных асоб па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела загс Міёрскага райвыканкама, могуць быць пададзены (накіраваны) у Міёрскі раённы выканаўчы камітэт у наступным парадку:

- пісьмовыя звароты - поштай па адрасе: 211287, Віцебская вобласць, г. Міёры, вул. Дзяржынскага, д. 17 або шляхам перадачы ў прыёмную Міёрскага райвыканкама па адрасе: Віцебская вобласць, г. Міёры, вул. Дзяржынскага, д. 17, каб. № 3;

- электронныя звароты - з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб обращения.бел (неабходна выбраць арганізацыю (дзяржаўны орган) – Міёрскі раённы выканаўчы камітэт).

Звароты грамадзян і юрыдычных асоб разглядаюцца ў Міёрскім раённым выканаўчым камітэце ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 «Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб»

Ацаніць працу аддзела загса Міёрскага райвыканкама Вы можаце на Партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь.


Пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца аддзелам загса Міёрскага раённага выканаўчага камітэта

5.1.

Рэгістрацыя нараджэння

5.2.

Рэгістрацыя заключэння шлюбу

5.3.

Рэгістрацыя ўстанаўлення бацькоўства

5.4.

Рэгістрацыя ўстанаўлення мацярынства

5.5.

Рэгістрацыя смерці

5.6.

Рэгістрацыя скасавання шлюбу па рашэннях судоў, якія ўступілі ў законную сілу да 1 верасня 1999 г.

5.61.

Рэгістрацыя скасавання шлюбу па ўзаемнай згодзе мужа і жонкі, якія не маюць агульных непаўналетніх дзяцей і спрэчкі аб маёмасці (у адпаведнасці са артыкулам 351 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і)1

5.7.

Рэгістрацыя ўсынаўлення (удачарэння)

5.8.

Рэгістрацыя змены прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку

5.9.

Выдача паўторнага пасведчання аб рэгістрацыі акта грамадзянскага стану

5.10.

Унясенне змен, дапаўненняў і выпраўленняў у запісы актаў грамадзянскага стану

5.11.

Аднаўленне запісаў актаў грамадзянскага стану

5.12.

Ануляванне запісаў актаў грамадзянскага стану

5.13.

Выдача даведак аб нараджэнні, аб смерці

5.14.

Выдача даведак, якія змяшчаюць звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану (аб запісе акта грамадзянскага стану, аб адсутнасці запісу акта аб заключэнні шлюбу), паведамленняў аб адсутнасці запісу акта грамадзянскага стану

З 01.01.2025 г. зменены парадак атрымання дакумента, які пацвярджае адсутнасць перашкод да заключэння шлюбу за межамі Рэспублікі Беларусь.

Згодна арт. 19-1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і для грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, а таксама для грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь, у выпадку звароту за рэгістрацыяй заключэння шлюбу ў кампетэнтныя органы замежных дзяржаў дакументам, які пацвярджае адсутнасць перашкод да заключэння шлюбу, з'яўляецца заява грамадзяніна аб адсутнасці перашкод да заключэння шлюбу, сапраўднасць подпісу якога засведчана натарыусам або службовай асобай, якой у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі прадастаўлена права здзяйсняць натарыяльныя дзеянні.

Аб выдачы дакумента аб адсутнасці запісу акта аб заключэнні шлюбу

З 01.01.2025 г. прадстаўленне грамадзянамі звестак аб актах грамадзянскага стану, зарэгістраваных за межамі Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў ад 10.12.2024 г. № 944 «Аб парадку прадстаўлення грамадзянамі звестак аб актах грамадзянскага стану, зарэгістраваных за межамі Рэспублікі Беларусь, а таксама іх уліку і апрацоўкі»


Парадак падачы заяў зацікаўленымі асобамі

Парадак абскарджавання адміністрацыйных рашэнняў

Стаўкі дзяржаўнай пошліны за здзяйсненне дзеянняў, звязаных з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану

Базавая велічыня

Памер платы, якая спаганяецца за аказанне дадатковых платных паслуг, звязаных з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану, аддзелам запісу актаў грамадзянскага стану Міёрскага раённага выканаўчага камітэта

Тэрміны і парадак выплаты дзяржаўнай пошліны

Аплата дзяржаўнай пошліны і дадатковых платных паслуг (рэквізіты)

Ільготы па дзяржаўнай пошліне

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама

Група архіва органаў, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама

Легалізацыя дакументаў

Анкета па ацэнцы якасці паслуг па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у аддзеле загса Міёрскага райвыканкама

Інфармацыя па выніках работы органаў загса Міёрскага раёна Віцебскай вобласці за 2025 год