Пра «мастакоў»…
З жніўня 2020 года Міёрскім раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана 5 крымінальных спраў, звязаных з пратэснымі акцыямі. Усе крымінальныя справы ўзбуджаны па фактах пашкоджання маёмасці – як грамадзян, так і юрыдычных асоб. Як правіла, пашкоджанне маёмасці выяўлялася ў нанясенні надпісаў або графічных малюнкаў на будынкі або агароджы тэрыторый. У залежнасці ад сэнсавага зместу надпісаў і малюнкаў, прыналежнасці пашкоджанай маёмасці, а таксама іншых абставін, дзеянні вінаватых асоб кваліфікуюцца альбо па артыкуле 341 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (апаганьванне збудаванняў ці псаванне маёмасці - прадугледжвае самае строгае пакаранне ў выглядзе арышту), альбо па артыкуле 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (хуліганства - прадугледжвае самае строгае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў, а ў выпадку паўторнага здзяйснення такога злачынства, альбо здзяйснення злачынства групай асоб – да шасці гадоў).
Міёрскім раённым аддзелам Следчага камітэта ва ўзаемадзеянні з іншымі праваахоўнымі органамі ўстанаўліваюцца абставіны і асобы, якія 14-15.08.2020 нанеслі фарбай выявы на валуны, якія агароджваюць прыватную тэрыторыю домаўладання, размешчанага на х.Дзісненскі Рубеж Міёрскага раёна, а таксама ў ноч з 30.09.2020 на 01.10.2020 фарбай нанеслі абразлівыя надпісы на будынак у Дзісне. Акрамя таго, надпісы, у тым ліку абразлівага характару, былі нанесены ў ноч з 6 на 7 лістапада 2020 года на адзін з магазінаў г.Міёры, у ноч з 23 на 24 студзеня 2021 года – на склад прадпрыемства, які размешчаны на тэрыторыі Міёрскага раёна, а таксама ў ноч з 16 на 17 кастрычніка 2020 года – на агароджы тэрыторый прыватных домаўладанняў прадстаўнікоў улады.