З 22 па 27 красавіка 2026 года на тэрыторыі Міёрскага раёна арганізаваны прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні ДТЗ з удзелам кіроўцаў мотатранспарту.
Асаблівая ўвага звяртаецца на грубыя правапарушэнні: удзел у дарожным руху мотацыклаў (мапедаў), на якія не маюцца дакументы, кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане ап'янення, без права кіравання транспартнымі сродкамі, удзел незарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку, з прыкметамі змянення канструкцыі і ідэнтыфікацыйных даных транспартных сродкаў.
ДАІ Міёрскага РАУС настойліва рэкамендуе выконваць прадпісаныя Правілы, быць дысцыплінаванымі і ўважлівымі на дарозе!