Сегодня Госавтоинспекция проводит по всей стране Единый день безопасности дорожного движения под девизом “Зимние шины - залог безопасности!"

Сёння Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць па ўсёй краіне Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Зімовыя шыны - залог бяспекі!

Да канца лістапада супрацоўнікі ДАІ засяроджаны на інфармаванні кіроўцаў аб неабходнасці сезоннай змены шын. А ўжо з 1 па 5 снежня ў рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі "Зіма - экзамен для кіроўцы!" пракантралююць своечасовасць падрыхтоўкі аўтамабіляў да эксплуатацыі пры паніжаных тэмпературах.

Пры ўдзеле ў дарожным руху з першага дня каляндарнай зімы аўтамабілі павінны быць абсталяваны зімовымі шынамі на ўсіх колах, з аднолькавым малюнкам пратэктара на адной восі. Парушэнне дадзенага патрабавання, а таксама выкарыстанне зношаных пакрышак цягне адказнасць у выглядзе штрафу да 1 базавай велічыні, пры паўторным парушэнні на працягу года - ад 2 да 5 б.в.

Неабходна не толькі замяніць пакрышкі, але і цалкам падрыхтаваць аўтамабіль да марознага сезону. Праверце стан сістэмы астуджэння, спраўнасць тормазаў, рулявога кіравання і знешніх святлавых прыбораў, пераканайцеся ў надзейнасці акумулятара. Для добрага агляду замяніце шклоачышчальнікі, запоўніце бачок шклаамывальніка незамярзальнай вадкасцю. Вельмі важна перабудавацца на зімовы, больш спакойны і акуратны стыль кіравання. Варта выбіраць бяспечную хуткасць з улікам стану праезнай часткі і ўмоў надвор'я, павялічыць дыстанцыю, прышпіліцца ўсім у аўтамабілі. Пешаходам таксама неабходна быць асабліва ўважлівымі. Пры пераходзе праезнай часткі глядзець па баках, не пачынаць пераход, пакуль усе аўтамабілі не спыняцца, у цемры пазначаць сябе святлоадбівальнымі элементамі.

Памятайце аб непрадказальнасці зімовай дарогі, няўхільна выконвайце ПДР.

Сёння Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць па ўсёй краіне Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Зімовыя шыны - залог бяспекі! | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт