31 кастрычніка на тэрыторыі Міёрскага раёна пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам: «Саступі дарогу пешаходу!»
Мерапрыемства накіравана на прафілактыку ДТЗ на пешаходных пераходах.
У гэты дзень Дзяржаўтаінспекцыя надасць асаблівую ўвагу скрыжаванням з нерэгулюемымі пешаходнымі пераходамі, пракантралюе, як паводзяць сябе там кіроўцы, ці прапускаюць яны пешаходаў, якія маюць перавагу пры перасячэнні праезнай часткі.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае некаторыя важныя моманты Правілаў дарожнага руху:
– пешаходам прадастаўляецца перавага на рэгулюемых пешаходных пераходах пры адначасовым для кіроўцаў і пешаходаў дазваляльным сігнале рэгуліроўшчыка або святлафора;
– пры пад'ездзе да нерэгулюемага пешаходнага пераходу кіроўца таксама павінен прадаставіць перавагу пешаходам.
За парушэнне дадзеных пунктаў ПДР кіроўца, які дапусціў парушэнне ўпершыню, атрымае папярэджанне, а на другі раз ужо прадугледжаны штраф у памеры адной базавай велічыні.