Пьяному и бесправному не место на дороге

П'янаму і пазбаўленаму правоў не месца на дарозе

З 7 па 10 чэрвеня 2025 года Дзяржаўтаінспекцыя правядзе прафілактычнае мерапрыемства "П'янаму і пазбаўленаму правоў не месца на дарозе!".

Яно накіравана на папярэджанне і своечасовае спыненне фактаў нецвярозага кіравання і кіравання без "праў", а таксама парушэнняў ПДР пешаходамі і раварыстамі ў стане ап'янэння.

Нарады ДПС правядуць мэтанакіраваныя адпрацоўкі аўтадарог і вуліц, нададуць увагу аб'ектам гандлю і ўстановам, якія працуюць у кругласутачным рэжыме. Калі вам стала дакладна вядома або ёсць падазрэнні аб спробах нецвярозага кіравання, а таксама знаходжання на праезнай частцы п'яных пешаходаў і раварыстаў, якія сваімі дзеяннямі ствараюць пагрозу бяспецы дарожнага руху - паведаміце пра гэта па тэлефоне 102.

П'янаму і пазбаўленаму правоў не месца на дарозе | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт