Уключыце блізкае святло фар!
З 25 мая па 5 чэрвеня будзе праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Увага – дзеці!"
У гэтыя дні аўтамабілі ў светлы час сутак павінны перамяшчацца з уключаным блізкім святлом фар (п.166.9 ПДР).
Асаблівая ўвага будзе нададзена выкананню хуткаснага рэжыму, а таксама правілаў праезду пешаходных пераходаў і бяспечнай перавозкі непаўналетніх.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў быць максімальна ўважлівымі пры руху паблізу дзіцячых устаноў, праездзе нерэгулюемых пешаходных пераходаў, прыпынкаў транспарту і ў дварах.
За парушэнне прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання або накладання штрафу ў памеры да 3 базавых велічынь.