С собой возьми не только шлем, но и категорию «АМ»!

Вазьміце з сабой не толькі шлем, але і катэгорыю «АМ»!

Мапеды, скутэры і матацыклы не губляюць сваёй актуальнасці сярод моладзі. Кожны бацька, купляючы дзіцяці такі падарунак, павінен падумаць пра бяспеку.

Сёння на тэрыторыі Віцебскай вобласці праходзіць мерапрыемства, накіраванае на прафілактыку ДТЗ з удзелам дзяцей-кіроўцаў.

У мінулым годзе на Віцебшчыне зафіксавана пяць ДТЗ з удзелам непаўналетніх кіроўцаў.

Недапушчальна садзіцца за руль мотатранспарту асобам, якія не дасягнулі 16-гадовага ўзросту і не маюць пасведчання кіроўцы катэгорыі АМ (мапеды) і падкатэгорыі А1 (матацыклы з працоўным аб'ёмам рухавіка, які не перавышае 125 куб. см, і максімальнай магутнасцю, якая не перавышае 11 кілават).

І толькі па дасягненні 18 гадоў дазваляецца кіраваць матацыклам з наяўным пасведчаннем кіроўцы катэгорыі А.

Кіраваць матацыклам неабходна ў моташлеме і рухацца з уключаным блізкім святлом фар.

Заклікаем кіроўцаў мотатранспарту да няўхільнага выканання ПДР і ўважлівасці на дарогах.

Вазьміце з сабой не толькі шлем, але і катэгорыю «АМ»! | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт