Рэспубліканская прафілактычная акцыя «Матацыкліст!» пройдзе ў Міёрскім раёне ў перыяд з 16 па 22 красавіка
Падчас правядзення мерапрыемства інспектарамі будуць арганізаваны прафілактычныя рэйды, накіраваныя на папярэджанне і спыненне ДТЗ з удзелам дадзенага віду транспарту.
Аналіз стану дарожна-транспартнай абстаноўкі ў першым квартале гэтага года сведчыць аб павелічэнні аварый з удзелам мотатранспарту.
З пачатку 2025 года па віне кіроўцаў двухколавых транспартных сродкаў зафіксавана 20 ДТЗ, а гэта на 7 больш, чым у мінулым годзе. У іх загінула 5 чалавек, 19 атрымалі раненні. Часта прычынамі таму з'яўляецца сам факт масавага ўдзелу кіроўцаў матацыклаў у дарожным руху, а таксама істотнае зніжэнне ў міжсезонны перыяд навыкаў кіравання мотатранспартам, страта пільнасці з боку кіроўцаў.