С 11 по 20 апреля сотрудники ОГАИ Миорского РОВД совместно с представителями инспекции Гостехнадзора проведут декаду «Внимание! Самоходные машины и тракторы!»

З 11 па 20 красавіка супрацоўнікі АДАІ Міёрскага РАУС сумесна з прадстаўнікамі інспекцыі Дзяржтэхнагляду правядуць дэкаду «Увага! Самаходныя машыны і трактары!»

Праваахоўнікі ўдзяляць увагу спраўнасці знешніх светлавых прыбораў, абсталяванню праблескавымі маячкамі аранжавага колеру, святлоадбівальнымі элементамі сельскагаспадарчай тэхнікі, а таксама навесным абсталяваннем, паўнаце атрымання тэхнікай дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху і яе тэхнічнаму стану.

Узмоцніцца кантроль за наяўнасцю дакументаў, якія пацвярджаюць допуск да ўдзелу ў дарожным руху іншых транспартных сродкаў, запланаваных для выкарыстання пры правядзенні вясновых палявых работ.

З 11 па 20 красавіка супрацоўнікі АДАІ Міёрскага РАУС сумесна з прадстаўнікамі інспекцыі Дзяржтэхнагляду правядуць дэкаду «Увага! Самаходныя машыны і трактары!» | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт