Дарога да ведаў павінна быць бяспечнай, акцэнтуюць супрацоўнікі АДАІ Міёрскага РАУС
Так, з 17 па 18 сакавіка на тэрыторыі нашага раёна пройдзе прафілактычнае мерапрыемства "Дружна з ПДР ідзём па маршруце "Дом-школа-дом!".
Акцыя накіравана на прафілактыку ДТЗ з удзелам непаўналетніх па шляху следавання да ўстаноў адукацыі і назад. Праваахоўнікі актывізуюць прафілактычную працу з дзецьмі і пракантралююць, як дарослыя забяспечваюць бяспеку непаўналетніх, а таксама наведаюць бацькоўскія сходы ва ўстановах адукацыі і прадэманструюць тэматычныя відэаролікі.
Даведачна. З пачатку бягучага года на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана 7 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 5 дзяцей атрымалі цялесныя пашкоджанні, двое — загінулі.