На падставе ўказання МУС Рэспублікі Беларусь, узгодненага з усімі зацікаўленымі, на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 20 снежня 2024 г. па 08 студзеня 2025 г. будзе праведзены комплекс прафілактычных мерапрыемстваў у дачыненні да асобных катэгорый
Мэтамі і задачамі дадзенага комплексу з'яўляецца ўзмацненне кантролю за паводзінамі асоб, якія стаяць на ўліку ў Міёрскім РАУС.
Галоўнай задачай дадзенага комплексу з'яўляецца правядзенне дадатковых прэвентыўных мер, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў.
Вялікую дапамогу ў дадзенай працы могуць аказаць грамадзяне, якія пражываюць на тэрыторыі нашага раёна. Перасекчы, папярэдзіць трагічныя наступствы сямейных канфліктаў - гэта грамадзянскі і чалавечы абавязак кожнага, таму не трэба заставацца ўбаку ў гэтых пытаннях працоўным калектывам, грамадскасці, сваякам і ўсім, каму становіцца вядома аб распусных дэбашырах і неспрыяльных сем'ях.
Своечасовае ўмяшанне або інфармаванне праваахоўных органаў можа выратаваць чыёсьці жыццё і здароўе. Дадзеную інфармацыю Вы можаце перадаць па тэлефонах 102 або 52002, званкі будуць прымацца кругласутачна, пры жаданні таго, хто тэлефануе будзе гарантавана ананімнасць. Начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі Міёрскага РАУС маёр міліцыі А.В.Казачонак
Паказаць спіс тых, хто падзяліўся