З 25 мая па 5 чэрвеня праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага – дзеці!»
Галоўнай мэтай дадзенага мерапрыемства з'яўляецца папярэджанне і прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. Прафілактычная акцыя заклікана прыцягнуць усеагульную ўвагу да праблемы забеспячэння бяспекі дзяцей на дарозе, павысіць узровень адказнасці бацькоў і кіроўцаў.
Асноўная прычына, па якой адбываюцца аўтамабільныя аварыі з непаўналетнімі - гэта няўважлівасць. Пешаходу гарыць зялёны сігнал святлафора, аднак ён не пераконваецца ў бяспецы выхаду на праезную частку. У гэты час кіроўца адцягваецца на што-небудзь і не заўважае дзіця, якое пераходзіць дарогу. У выніку - бяда, якую мела магчымасць пазбегнуць. Самым простым Правілам дарожнага руху вучаць яшчэ з дзіцячага садка. Кожны пешаход пры выхадзе на праезную частку абавязаны пераканацца ў бяспецы сваіх дзеянняў. Пераходзіць дарогу неабходна толькі па пешаходным пераходзе і на зялёны сігнал святлафора. У сваю чаргу кіроўцы абавязаны, пад'язджаючы да пешаходных пераходаў, рухацца са хуткасцю, якая дазволіць спыніцца для пропуску пешаходаў. Згодна з Правіламі дарожнага руху, у населеным пункце хуткасць руху аўтамабіляў не павінна перавышаць 60 км/г, калі тэхнічнымі сродкамі арганізацыі дарожнага руху не ўстаноўлены іншы парадак на асобных участках дарог. Калі ў вашым аўтамабілі едзе дзіця да 5 гадоў, то яно павінна знаходзіцца ў дзіцячым утрымліваючым устройстве. Ва ўзросце з 5 да 12 гадоў дапускаецца выкарыстанне іншых утрымліваючых сродкаў (бустэраў або спецыяльных падушак для сядзення), якія дазваляюць бяспечна прышпіліць пасажыра рамянём бяспекі. Калі рост дзіцяці перавышае 150 см, дапускаецца выкарыстанне толькі рамяня бяспекі.
Парушэнне асобай, якая кіруе транспартным сродкам, правілаў перавозкі пасажыраў або грузаў цягне накладанне штрафу ў памеры да 4 базавых велічынь (арт. 18.13 ч.6 КоАП Рэспублікі Беларусь).
Веласіпед і дзеці ў цёплае надвор'е - кожныя паняцці. Задача кожнага дарослага растлумачыць свайму дзіцяці, што захапленне двухколавым спортам можа звярнуцца бядой. Пад'язджаючы да пешаходнага пераходу, веласіпедыст абавязаны рухацца са хуткасцю ідучага побач пешахода.
Нашэнне святлоадбівальных элементаў актуальна ў любую пару года. Менавіта флікер дапаможа кіроўцу заўважыць у цемры дзіця.
Паважаныя дарослыя! Бацькі, будучыя бацькі ці выпадковыя мінакі! Памятайце, дзеці заўсёды глядзяць на вас. Бо, калі на іх вачах дарослы чалавек парушае Правілы дарожнага руху, ён задумваецца: «А чаму мне нельга?» Будзьце годным прыкладам бяспечных паводзінаў на дарозе.