29 марта - Единый день безопасности дорожного движения

29 сакавіка – Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху

«Рух па правілах – аснова бяспекі!» пад такім дэвізам 29 сакавіка па ўсёй рэспубліцы пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху. Ён будзе прысвечаны тэме прафілактыкі бяспечнага перамяшчэння на сродках персанальнай мабільнасці.

У апошнія гады дадзеныя прылады пачалі актыўна ўкараняцца ў жыццё і ўсё часцей можна ўбачыць гараджан, якія перамяшчаюцца на папулярных сродках персанальнай мабільнасці. Відавочна, што ў іх вялікая будучыня. Сродак персанальнай мабільнасці (СПМ) — гэта прылада або прыстасаванне, якое не з'яўляецца транспартным сродкам, прыводзіцца ў рух рухавіком і прызначанае для індывідуальнага або сумеснага (пры наяўнасці спецыяльных месцаў для сядзення) выкарыстання пешаходамі.

Асобы, якія перамяшчаюцца на электрасамакатах, гіраскутарах, сегвеях, з'яўляюцца пешаходамі. Хоць СПМ не лічыцца транспартным сродкам, тым не менш у іх павінны быць спраўныя тормазы і руль. У цёмны час сутак чалавеку неабходна мець святлоадбівальнік, на СПМ павінен быць уключаны ліхтар. Ахоўны шлем — па рэкамендацыі. На праезнай частцы карыстацца дадзенымі прыладамі катэгарычна забаронена. На іх дазволена ехаць па веладарожцы, а пры яе адсутнасці — па тратуары, не ствараючы перашкод для пешаходаў.

Правілы дарожнага руху — гэта асноўны дакумент, які самым падрабязным чынам апісвае ўмовы бяспечнага руху для ўсіх яго ўдзельнікаў і рэгламентуе кожнае дзеянне, якое адбываецца на дарозе. Разглядаць пытанні бяспекі заўсёды неабходна ў комплексе. Гэта значыць, што падумаць варта аб асабістай захаванасці, спраўнасці тэхнікі і маршруце руху.

Правілы бяспекі пры руху на сродках персанальнай мабільнасці: падчас паездак надзявайце ахоўную экіпіроўку (шлем, пальчаткі, накаленнікі); захоўвайце бяспечную хуткасць. Устаноўлена дапушчальная мяжа — не вышэй за 25 км/г; адмоўцеся ад рэзкіх і эфектных тармажэнняў. Выконвайце іх плаўна, акуратна і ўважліва; кіруйце самакатам абедзвюма рукамі; паспрабуйце не карыстацца гаджэтамі і мабільным тэлефонам падчас руху; паспрабуйце не ездзіць па дарогах з дрэнным пакрыццём, ямамі і вялікім натоўпам людзей; не катайцеся на электрасамокаце ўдваіх; выконвайце правілы дарожнага руху; улічвайце, што язда на электратэхніцы дазволена па веласіпедных палосах і дарожках, велапешаходных дарожках; не перавозіце цяжкія і аб'ёмныя рэчы, якія здольныя паўплываць на траекторыю руху і ваша раўнавагу ў момант язды; улічвайце надвор'е. Не рэкамендуецца ездзіць у дождж з-за рызыкі падзенняў; не рамантуйце і не ўносіце змены ў электрычнае абсталяванне самастойна; правярайце спраўнасць тэхнікі да пачатку руху.

Правілы могуць здацца вам несур'ёзнымі і бессэнсоўнымі. Але гэта зусім не так. Паверце, лепш надзець шлем або лішні раз знізіць хуткасць перад пешаходным пераходам, чым потым пакутаваць ад наступстваў сваёй неасцярожнасці.

Таксама забаронена карыстацца сродкамі персанальнай мабільнасці ў стане ап'янення. За парушэнне Правілаў дарожнага руху пешаходамі ў стане алкагольнага ап'янення прадугледжана адказнасць ад 3 да 5 базавых велічынь.

29 сакавіка – Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт