Об обеспечении контроля за проведением посевной  кампании  2024 года

Аб забесьпячэньні кантролю за правядзеньнем пасяўной кампаніі 2024 году

На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і Віцебскай вобласці пачата падрыхтоўка да вясновых палявых работ. На яе правядзенне дзяржавай затрачваецца шмат сродкаў. Ад вынікаў правядзення пасяўной кампаніі залежыць дабрабыт не толькі нашага рэгіёну, але і ўсёй дзяржавы. Аднак, многія несумленныя грамадзяне хочуць палепшыць свой дабрабыт за кошт крадзяжу дзяржаўных сродкаў і выдзеленых на правядзенне пасяўной кампаніі матэрыяльных каштоўнасцей. Часта здзяйсняючы крадзеж, грамадзяне не задумваюцца аб адказнасці.

Так, артыкулам 11.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь (дробная крадзеж) прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу ад 2 да 30 базавых велічынь або грамадскія работы або адміністрацыйны арышт. Акрамя гэтага судом спаганяецца сума прычыненай матэрыяльнай шкоды і наступнай шкоды (пашкоджанне маёмасці, абсталявання, прастой працоўнага часу). Гэта значыць, што спагнаныя сумы судом у разы перавышаюць атрыманы ад крадзяжу прыбытак.

Артыкулам 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (крадзеж) у залежнасці ад сумы прычыненай шкоды прадугледжана пазбаўленне волі да 3 гадоў, абмежаванне волі на той жа тэрмін, штраф, грамадскія работы, арышт, папраўчыя работы да двух гадоў.

Артыкулам 13.23 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь (Незаконны зварот нафтавага вадкага паліва ў Рэспубліцы Беларусь) прадугледжана пакаранне за набыццё, захоўванне, выкарыстанне або рэалізацыю фізічнымі асобамі афарбаванага нафтавага вадкага паліва, што пастаўляецца ва ўстаноўленым парадку ў арганізацыі, якія выконваюць работы, звязаныя з вытворчасцю сельгаспрадукцыі, у выглядзе штрафу ад 10 да 50 базавых велічынь.

Разам з тым, органамі ўнутраных спраў сумесна з прадстаўнікамі сельскагаспадарчых арганізацый, раённых выканаўчых камітэтаў будуць арганізаваны мабільныя групы, якімі ў вячэрні і начны час будуць праводзіцца рэйдавыя мерапрыемствы для спынення крадзяжоў сельскагаспадарчай прадукцыі, матэрыяльных каштоўнасцей сельгас арганізацый, гаруча-змазачных матэрыялаў, а таксама выканання працоўнай дысцыпліны на працоўных месцах.

Начальнік аддзялення аховы правапарадку

і прафілактыкі Міёрскага РАУС                                    С.І. Стома

Аб забесьпячэньні кантролю за правядзеньнем пасяўной кампаніі 2024 году | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт