СТОП-ЭКСТРЕМИЗМ!

СТОП-ЭКСТРЭМІЗМУ!

Нядаўна ў сродках масавай інфармацыі і нашай мове ўсё часцей стала гучаць слова «экстрэмізм». Гэтым тэрмінам абазначаецца прыхільнасць крайнім і радыкальным поглядам і метадам дзеянняў. Экстрэмізм мае розныя формы, сярод якіх правакацыя беспарадкаў, грамадзянскае непадпарадкаванне, тэрарыстычныя акцыі. Для яго вельмі важная інфармацыйная падтрымка ў выглядзе пэўнай сімволікі і атрыбутыкі, друкаваных, аўдыё- і аўдыёвізуальных матэрыялаў, іншай рэкламнай прадукцыі, прызначанай для публічнай дэманстрацыі, выкарыстання і распаўсюджвання з мэтай уцягвання насельніцтва ў экстрэмісцкую дзейнасць і яе прапаганды. І мы, простыя грамадзяне, сваімі неабдуманымі ўчынкамі нярэдка становімся пасобнікамі экстрэмістаў.

Міёрскім РАУС ва ўзаемадзеянні з іншымі праваахоўнымі структурамі вядзецца сур'ёзная праца па выяўленні асоб, якія займаюцца распаўсюджваннем, вырабам, захоўваннем і перавозкай інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе яе. – Толькі за бягучы перыяд гэтага года да адміністрацыйнай адказнасці па арт.19.11 КоАП Рэспублікі Беларусь прыцягнута 27 жыхароў нашага раёна, якія распаўсюджвалі ў інтэрнэце, мэсэнджарах Viber, WhatsApp і Telegram інфармацыю з прызнаных экстрэмісцкімі тэлеграм-каналаў і іншых крыніц, або захоўвалі гэту інфармацыю з мэтай яе распаўсюджвання. Хачу растлумачыць, што зробленыя карыстальнікамі сацыяльных сетак на сваіх старонках рэпосты і пастаўленыя класы падпадаюць пад адміністрацыйную адказнасць. Яна наступае і ў тым выпадку, калі грамадзянін перадае нейкую інфармацыю для размяшчэння на экстрэмісцкім канале, паколькі ў дадзенай сітуацыі фактычна ўдзельнічае ў вырабе экстрэмісцкай прадукцыі.

Якое пакаранне чакае прыхільнікаў экстрэмізму? – Распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе яе, а таксама выраб, захоўванне або перавозка з мэтай распаўсюджвання такой прадукцыі цягнуць за сабой штраф у памеры да 20 базавых велічынь для фізічнай асобы, індывідуальнаму прадпрымальніку за гэта давядзецца заплаціць ад 20 да 50 БВ, юрыдычнай асобе – ад 50 да 200. Штраф за распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў (з ім можна азнаёміцца на сайце Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь miniform.gov.by), а таксама выраб, выданне, захоўванне або перавозка з мэтай яе распаўсюджвання: для фізічнай асобы – ад 10 да 30 БВ, для індывідуальнага прадпрымальніка – ад 50 да 100, для юрыдычнай асобы – ад 100 да 500 БВ. Сумы немалыя, яны прымушаюць задумацца, ці варта парушаць закон.

СТОП-ЭКСТРЭМІЗМУ! | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт