Аб правядзенні мерапрыемстваў у перыяд правядзення ўборачнай і нарыхтоўчай кампаніі 2023 года
У адпаведнасці з указаннем МУС Рэспублікі Беларусь ад 04.07.2023 на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку і на тэрыторыі Міёрскага раёна праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы ў перыяд правядзення ўборачнай і нарыхтоўчай кампаніі 2023 года. Дадзеныя мерапрыемствы накіраваны на прадухіленне злачынных замахаў на таварна-матэрыяльныя каштоўнасці сельскагаспадарчых арганізацый, выяўлення фактаў безгаспадарнасці і бяздзейнасці службовых асоб, адказных за выкананне названых работ, у тым ліку звязаных з неналежным тэхнічным станам сельскагаспадарчай тэхнікі, выяўлення фактаў знаходжання работнікаў сельскагаспадарчых арганізацый, у працоўны час на працоўным месцы ў стане алкагольнага ап'янення.
Акрамя гэтага хацелася б звярнуць увагу службовых асоб сельскагаспадарчых арганізацый аб прыняцці мер па забеспячэнні захаванасці сельскагаспадарчай тэхнікі, якая выкарыстоўваецца, у начны час у палявых умовах і выключэнні фактаў пакідання яе на дваравых тэрыторыях прыватных дамоў, так як гэта спрыяе здзяйсненню крадзяжоў гаруча-змазачных матэрыялаў і абсталявання.
Адначасова Міёрскі РАУС інфармуе:
Артыкул 11.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь (дробнае хішчэнне) прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу ад 2 да 30 базавых велічынь або грамадскія работы або адміністрацыйны арышт. Акрамя гэтага судом спаганяецца сума прычыненай матэрыяльнай шкоды і які пацягнуў шкоду (пашкоджанне маёмасці, абсталявання, прастой працоўнага часу), гэта значыць спагнаныя сумы судом у разы перавышаюць атрыманы ад хішчэння прыбытак.
Артыкул 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (крадзеж) у залежнасці ад сумы прычыненай шкоды прадугледжана пазбаўленне волі да 3 гадоў, абмежаванне волі на той жа тэрмін, штраф, грамадскія работы, арышт, папраўчыя работы да двух гадоў.
Начальнік ААПП Міёрскага РАУС С.І.Стама