В целях профилактики нарушений и снижения тяжести последствий ДТП с участием грузового транспорта, Госавтоинспекция Миорского РОВД с 10 по 21 апреля на территории района проводит профилактические мероприятия

У мэтах прафілактыкі парушэнняў і зніжэння цяжару наступстваў ДТЗ з удзелам грузавога транспарту, Дзяржаўтаінспекцыя Міёрскага РАУС з 10 па 21 красавіка на тэрыторыі раёна праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы

У ходзе дадзенага мерапрыемства супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі правераць выкананне суб'ектамі гаспадарання, якія ажыццяўляюць перавозку грузаў, абавязкаў па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху і візуальны тэхнічны стан транспартных сродкаў, правядуць кантроль па выкананні кіроўцамі транспартных сродкаў Правілаў дарожнага руху і іншых актаў заканадаўства ў галіне дарожнага руху (у тым ліку ў выглядзе нягласнага кантролю канкрэтных перавозак сыпучых грузаў і асартыменту).

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае:

- пры перавозцы маса перавозімага грузу і размеркаванне нагрузкі па восях не павінны перавышаць велічынь, устаноўленых вытворцам транспартнага сродку;

- перад пачаткам руху і ў час руху кіроўца абавязаны пры наяўнасці аб'ектыўнай магчымасці кантраляваць размяшчэнне, мацаванне і стан грузу, каб пазбегнуць яго зрушэння і падзення. Калі размяшчэнне, мацаванне, стан грузу ствараюць пагрозу бяспецы дарожнага руху, кіроўца павінен прыняць меры да ліквідацыі ўзніклай небяспекі, альбо спыніць далейшы рух.

Перавозка грузу забараняецца, калі ён:

- стварае рэальную пагрозу бяспецы дарожнага руху;

- абмяжоўвае кіроўцу агляд дарогі;

-затрудняе кіраванне транспартным сродкам, парушае яго ўстойлівасць;

- закрывае знешнія светлавыя прыборы і святлоадбівальнікі, рэгістрацыйныя, часовыя нумарныя і апазнавальныя знакі транспартных сродкаў, а таксама перашкаджае ўспрыманню сігналаў, якія падаюцца рукой пры няспраўных светлавых паказальніках паваротаў;

- стварае шум, пыліць, забруджвае дарогу і навакольнае асяроддзе.

Аддзяленне ДАІ АУС Міёрскага райвыканкама.

У мэтах прафілактыкі парушэнняў і зніжэння цяжару наступстваў ДТЗ з удзелам грузавога транспарту, Дзяржаўтаінспекцыя Міёрскага РАУС з 10 па 21 красавіка на тэрыторыі раёна праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт