З 10 па 20 красавіка 2023 года АДАІ Міёрскага РАУС сумесна з прадстаўнікамі УСіП «Дзяржтэхнагляд» па Віцебскай вобласці праводзяць дэкаду «Увага! Самаходныя машыны і трактары!»
Пры правядзенні рэйдавых мерапрыемстваў асаблівая ўвага нададзена спраўнасці знешніх святлівых прыбораў, абсталяванню праблескавымі маячкамі аранжавага колеру, святлоадбівальнымі элементамі сельскагаспадарчай тэхнікі, а таксама навесным абсталяваннем, паўнаце атрымання сельскагаспадарчай тэхнікай дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху і яе тэхнічнаму стану.
Узмоцнены кантроль за наяўнасцю дакументаў, якія пацвярджаюць допуск да ўдзелу ў дарожным руху іншых транспартных сродкаў, запланаваных для выкарыстання пры правядзенні вясновых палявых работ.
Супрацоўнікі ДАІ, пры неабходнасці, забяспечваюць перамяшчэнне буйнагабарытнай сельскагаспадарчай тэхнікі па дарогах агульнага карыстання з пунктаў стаянкі да месцаў правядзення палявых работ і назад у суправаджэнні транспартнага сродку аператыўнага прызначэння.
Аддзяленне ДАІ АУС Міёрскага райвыканкама