Пажар у лесе

Работнiкi МНС нагадваюць насельнiцтву, што, калi вы сталi сведкам пажару ў лесе, выканайце наступныя дзеяннi:

- патэлефануйце па тэлефоне 101 альбо 112;

- калi ачаг невялiкi, паспрабуйце збiць яго галiнамi, засыпаць грунтам;

- пакiньце месца пажару, пры гэтым памятайце, што iсцi трэба насустрач ветру, па магчымасцi перпендыкулярна кiрунку руху агню;

- прыкрыйце нос i рот тканiнай, пажадана вільготнай;

- паспрабуйце выйсці на дарогу, прасеку, паляну, да берага ракi або ў поле.

Каб не дапусцiць пажару ў лесе, трэба прытрымлiвацца простых i важных правiл:

- не кiдайце запаленыя запалкi, недакуркi, тлеючыя анучы;

- не разводзьце вогнiшча ў густых зарасцях, хвойным маладняку, пад кронамi дрэў;

- не разводзьце вогнiшча ў ветраное надвор'е i не пакiдайце яго без нагляду;

- не пакiдайце ў лесе самазагаральны матэрыял: веташ, прапiтаную маслам або бензiнам, шкло;

- не выпалiце сухую траву на лясных палянах, паблiзу лясных масiваў.

 

Iнспектар СПiВА Мiёрскага РАСЧС                          А.М.Гiржда

Пажар у лесе | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт