Дзяржаўны пажарны нагляд інфармуе!

У чэрвені месяцы работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праведзена наглядная мерапрыемства ў выглядзе маніторынгу на аб'ектах адкрытага акцыянернага таварыства «Туркова».

Пры правядзенні маніторынгу, асаблівая ўвага нададзена пытанням захавання супрацьпажарнага рэжыму, стану эвакуацыйных шляхоў і выхадаў, спраўнасці і працаздольнасці сродкаў пажаратушэння.

Па выніках правядзення маніторынгу, выяўлены шэраг парушэнняў, якія тычацца бяспечнага стану эвакуацыйных шляхоў і выхадаў, утрымання інструкцый па пажарнай бяспецы, захавання агульных патрабаванняў па забеспячэнні пажарнай бяспекі, спраўнасці сродкаў супрацьпажарнага водазабеспячэння і пажаратушэння, а таксама забеспячэння аб'ектаў неабходнай колькасцю першасных сродкаў пажаратушэння. У адрас кіраўніка накіраваны рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.

Таксама ў чэрвені месяцы праведзены мерапрыемствы тэхнічнага (тэхналагічнага, паверачнага) характару на аб'ектах: «Мадэрнізацыя будынка аптэкі №111», «Будаўніцтва ачысных збудаванняў
у г. Міёры», «Капітальны рамонт трох будынкаў ЗТП». Па выніках кіраўнікам накіраваны прадпісанні аб ліквідацыі парушэнняў.

Работнікі Міёрскага РАНС у чарговы раз нагадваюць аб неабходнасці захавання патрабаванняў пажарнай бяспекі ўсімі работнікамі прадпрыемстваў і арганізацый. Пры выяўленні ўзгаранняў неабходна апавясціць аб гэтым людзей, якія могуць знаходзіцца ў небяспечнай зоне, прыняць меры па ліквідацыі загаранняў, паведаміць аб пажары ў службу выратавання.

У 2026 годзе на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праходзіць шырокамаштабная інфармацыйная кампанія аб эфектыўнасці вы