Як не згубіцца ў лесе: парады ад ратавальнікаў
У Беларусі штогод вялікая колькасць людзей, якія заблукалі ў лесе. Партрэта класічнага заблукалага няма, таму што ў яго ролі аказваюцца ўсе: пенсіянеры, дарослыя, падлеткі і нават дзеці. На шчасце, у большасці выпадкаў усё заканчваецца добра, аднак некаторыя сітуацыі прымушаюць моцна патурбавацца і ў нейкія моманты нават страціць усялякую надзею на спрыяльны зыход.
Ратавальнікі нагадваюць: перш чым адправіцца ў лес, вывучыце правілы бяспекі! Вазьміце з сабой невялікі запас ежы, ваду, нож і запалкі. Не забудзьце зараджаны мабільны тэлефон і неабходныя лекі. Адзенне і абутак для паходу ў лес павінны быць шчыльнымі і непрамакальнымі. Абавязкова выкарыстоўвайце ў адзенні яркі элемент (хустку, кепку і інш.) – гэта дапаможа не застацца незаўважаным, а тыя, хто шукае вас, не пройдуць міма яркага адзення. Праінфармуйце родных, дзе збіраецеся заходзіць у лес і пра арыенціровачны час вяртання. Яшчэ раз пагаварыце з пажылымі бацькамі і пераканайцеся, што яны ведаюць правілы бяспекі.