Трагедыя ў Глыбоцкім раёне: у вадаёме-капані патануў хлопчык

10 чэрвеня ў вёсцы Лазічы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці работнікі МНС з вадаёма дасталі 13-гадовага хлопчыка.

Пасля правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў медыкі канстатавалі смерць падлетка. Прычына і абставіны трагедыі высвятляюцца.

МНС нагадвае:

– не пакідайце дзяцей без нагляду, плануйце іх вольны час;

– абмяркоўвайце з дзецьмі небяспеку гульняў каля вадаёмаў, недапушчальнасць купання па-за спецыяльна абсталяваных месцаў;

– пры планаванні адпачынку каля вадаёмаў выбірайце спецыяльна абсталяваныя месцы;

– растлумачце дзецям недапушчальнасць скачкоў з дамбаў, мастоў, прычалаў;

– памятайце, небяспека для дзяцей можа хавацца і ў надуўных, каркасных басейнах, іншых ёмістасцях з вадой.

Трагедыя ў Глыбоцкім раёне: у вадаёме-капані патануў хлопчык | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт