Трагедыя ў Нароўлі: загінулі тры чалавекі, з іх двое дзяцей
У ноч на 14 чэрвеня ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары па вуліцы Сацыялістычнай.
Па прыбыцці падраздзяленняў МНС адбывалася адкрытае гарэнне даху і веранды дома. Пры правядзенні разведкі ратавальнікі выявілі чатырох чалавек, у тым ліку траіх дзяцей, вынеслі іх на вуліцу і перадалі работнікам хуткай медыцынскай дапамогі. Ад атрыманых траўм загінулі пенсіянерка і двое дзяцей. Трэцяе дзіця ў цяжкім стане дастаўлена ў бальніцу.
Родным загінуўшых псіхолагі МНС аказваюць дапамогу. Абставіны і прычына трагедыі высвятляюцца.
РАТАВАЛЬНІКІ НАПАМІНАЮЦЬ:
– паклапаціцеся пра бяспеку ў сваім жыллі;
– не паліце ў жылых памяшканнях, тым больш у ложку, асабліва ў стане алкагольнага ап'янэння;
– сачыце за станам электраправодкі і выкарыстоўвайце толькі спраўныя электрычныя прыборы;
– эксплуатуйце толькі спраўныя прыборы і агрэгаты ацяплення;
– будзьце звыш асцярожныя пры выкарыстанні адкрытага агню;
– усталюйце аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, здольныя на ранняй стадыі папярэдзіць бяду.
У выпадку пажару неадкладна тэлефануйце ў МНС па нумарах 101 або 112.