дзіцячая рубрыка пажар на кухні
Кухню нездарма лічаць самым небяспечным памяшканнем у любым доме ці кватэры. У гэтым памяшканні выкарыстоўваецца найбольшая колькасць электрычных прыбораў, на ёй выкарыстоўваюцца розныя атрутныя рэчывы і матэрыялы (мыйныя і чысцячыя сродкі, воцат і г.п.), тут устаноўлена газавая пліта, якая можа стаць прычынай пажару ці выбуху. Каб кухня была бяспечнай, неабходна памятаць і выконваць правілы бяспекі. А вось якія, паспрабуем разабрацца.
Часта прычынай пажараў становіцца пакінутая без нагляду ежа на пліце. Таксама ад канфоркі можа загарэцца ручнік, фіранкі, запаліцца тлушч ці алей на патэльні.
Як ужо гаварылася раней, часта прычынай пажару могуць стаць і электрычныя прыборы і электрычная праводка.
Калі загарэўся алей на патэльні:
- ні ў якім разе не тушыце ўзгаранне вадой ці любой іншай вадкасцю;
- выключыце канфорку і накрыйце патэльню вечкам або вільготным ручніком. Пры гэтым будзьце асцярожныя і абараніце свае рукі ад агню прыхваткай або анучай з грубай тканіны;
- пакіньце вечка да астывання алею, інакш гарачы алей можа ўспыхнуць зноў;
- пры траплянні палаючага алею або тлушчу на падлогу ці сцены выкарыстоўвайце падручныя негаручыя матэрыялы, каб справіцца з ачагамі ўзгарання: зямлю з кветкавых гаршкоў, крупы, пральны парашок і г.п.
Калі з узгараннем справіцца не ўдалося, тэлефануйце ратавальнікам па тэлефонах 101 або 112
А цяпер прапануем праверыць свае веды і прайсці тэст. Каля правільных адказаў пастаўце ü (можа быць некалькі правільных адказаў)
1. Ці правільна, што пры загаранні алею на патэльні неабходна патэльню аднесці ў рукамыйніцу і заліць вадой?
¨ так, правільна
¨ толькі калі іншых варыянтаў няма
¨ ні ў якім разе вадой тушыць алей нельга
2. Калі ў Вас у кватэры адбылося ўзгаранне, каго пасля пажарных неабходна апавясціць?
¨ аднакласнікаў
¨ суседзяў
¨ бацькоў
¨ настаўнікі
¨ нікому не трэба казаць
3. Ці праўда, што халадзільнік можна пакідаць уключаным у сетку пастаянна?
¨ нельга, пакідаючы дом, трэба адключаць усе прыборы з сеткі
¨ можна, халадзільнік прызначаны для працы кругласутачна
4. Якія рэчывы або прадметы, наяўныя на кухні, могуць прычыніць шкоду здароўю дзіцяці?
¨ электрычны міксер
¨ кіпячая ў чайніку вада
¨ занавеска на акне
¨ халадзільнік
¨ воцат
¨ абрус
¨ сродак для мыцця посуду
Правільныя адказы:
1) 3; 2)2; 3)2; 4)1,2,5,7.