Важна ведаць: што рабіць падчас навальніцы

Навальнічны перыяд на тэрыторыі Беларусі праходзіць штогод у розны час, аднак у цэлым ён пачынаецца з другой паловы красавіка і заканчваецца ў пачатку кастрычніка. Штогод маланкі наносяць шкоду гаспадаркам і жылым пабудовам. Яны могуць выклікаць пажар, выбух, разбурэнне, а часам траўмаванне і гібель людзей.

Маланка небяспечная тады, калі пасля ўспышкі ідзе гук грому. У гэтым выпадку неабходна прыняць наступныя меры бяспекі.

Знаходзячыся ў кватэры ці ў доме ў сельскай мясцовасці: зачыніце вокны, дзверы, коміны і вентыляцыйныя адтуліны, не распальвайце печ, паколькі высокатэмпературныя газы, якія выходзяць з печнай трубы, маюць нізкі супраціў, не размаўляйце па тэлефоне.

Падчас удараў маланкі не падыходзьце блізка да электраправодкі, маланкаадводу, водаадводаў з дахаў, антэны, не стайце побач з вокнамі, выключыце тэлевізар, камп'ютар і іншыя электрабытавыя прыборы, якія знаходзяцца ў доме.

Калі навальніца заспела Вас у лесе, то ўкрыйцеся на нізкарослым участку лесу. Не хавайцеся паблізу высокіх дрэў, асабліва пад хвоямі, дубамі, асінамі.

Калі Вы знаходзіліся на пляжы, выйдзіце з вады, адыдзіце ад берага і спусціцеся з узвышанага месца ў нізіну.

Знаходзячыся ў полі, пры адсутнасці хованкі не кладзіцеся на зямлю, падстаўляючы электрычнаму току ўсё сваё цела, а сядзьце на кукішкі ў лагчыне, яры ці іншым натуральным паглыбленні, абхапіўшы ногі рукамі.

Калі навальніца заспела Вас у аўтамабілі, не пакідайце яго, пры гэтым зачыніце вокны і апусціце антэну радыёпрыёмніка. А калі вы засцігнуты навальніцай на ровары ці матацыкле, спыніце рух і перачакайце навальніцу на адлегласці прыкладна 30 м ад вашага транспарту.

Інспектар СПіВА Міёрскага РАНС                                А.М.Гіржда

Важна ведаць: што рабіць падчас навальніцы | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт