Важна ведаць: што рабіць пры моцным ветры, урагане
Моцны вецер, які часам перарастае нават у буру – даволі небяспечная прыродная з'ява, здольная не толькі нанесці сур'ёзны ўрон, але часам нават і прывесці да чалавечых ахвяр.
Калі моцны вецер, бура і навальніца заспелі вас у будынку, паспрабуйце выканаць наступныя рэкамендацыі:
- адыдзіце ад вокнаў і займіце бяспечнае месца ля сцен унутраных памяшканняў, у ванным пакоі, ля ўбудаваных шафаў і г.п.;
- патушыце агонь у печы, адключыце электраэнергію, зачыніце краны на газавых сетках. У цёмны час сутак выкарыстоўвайце ліхтары, лямпы, свечкі, уключыце радыёпрыёмнік для атрымання дадатковай інфармацыі.
Калі бура заспела вас на вуліцы, памятайце: першае, што трэба зрабіць, гэта знайсці ўкрыцце. Для гэтага цалкам падыдуць падвалы, скляпы і іншыя ўкрыцці ў населеных пунктах. Не варта выбіраць для ўкрыцця аварыйныя і пашкоджаныя будынкі: пры моцных парывах ветру яны могуць уяўляць сур'ёзную небяспеку.
- трымайцеся далей ад ліній электраперадач, мастоў, дрэў, рэк, азёр, лёгкіх пабудоў;
- пры пыльнай буры выкарыстоўвайце сродкі абароны органаў дыхання (марлевыя павязкі), а для абароны вачэй – акуляры;
- для абароны ад лятучых абломкаў і аскепкаў шкла выкарыстоўвайце лісты фанеры, кардонныя і пластмасавыя скрыні, дошкі і іншыя падручныя сродкі
Інспектар СПіВА Міёрскага РАНС А.М.Гіржда