Работы на будаўнічых пляцоўках знаходзяцца пад кантролем супрацоўнікаў Міёрскага РАНС
Супрацоўнікі Міёрскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі прафілактычныя і наглядныя мерапрыемствы на аб'ектах будаўніцтва, размешчаных у горадзе Міёры.
Асаблівая ўвага надавалася мабільным інвентарным будынкам, бо гэтыя часовыя будынкі часта становяцца аб'ектамі пажараў. Менавіта ў такіх будынках будаўнікі праводзяць вольны час: карыстаюцца электрапрыборамі, а таксама электраацяпляльнікамі, а часам і паляць. На жаль, ратавальнікаў, на двух наведаных аб'ектах будаўніцтва часовыя будынкі – бытоўкі аказаліся не абсталяваны ў поўным аб'ёме першаснымі сродкамі пажаратушэння.
На адрас будаўнічых арганізацый накіраваны прадпісанні аб ліквідацыі парушэнняў, адказным асобам за забеспячэнне пажарнай бяспекі на будаўнічых аб'ектах паказана на неадкладную ліквідацыю выяўленых парушэнняў.
З работнікамі, задзейнічанымі на будаўнічых пляцоўках, праведзены гутаркі аб выкананні супрацьпажарных патрабаванняў, правілах прымянення першасных сродкаў пажаратушэння і ўмелым прыняцці мер у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый.