Палы травы – традыцыя, якая прыводзіць да сумных наступстваў

Выпальванне травы, спальванне смецця, неасцярожнае абыходжанне з агнём на прысядзібных участках – гэта асноўныя прычыны пажараў у экасістэмах у вясновы перыяд. З мэтай недапушчэння выпальвання сухой расліннасці ратавальнікі раёна праводзяць штодзённы маніторынг пажаранебяспечных участкаў і прафілактычную працу з насельніцтвам.

Прадстаўнікі МНС нагадваюць жыхарам, што штогод з надыходам вясны сутыкаюцца з праблемай вясновых выпальванняў сухой травы і павелічэннем колькасці пажараў, якія ўзнікаюць у выніку парушэння правіл пажарнай бяспекі падчас адпачынку на прыродзе, пры развядзенні вогнішчаў, навядзенні парадку на прысядзібных тэрыторыях.

– Паліць вогнішчы дазволена толькі ў бязветранае надвор'е, на бяспечнай адлегласці ад будынкаў і збудаванняў, пры гэтым працэс гарэння і тлення неабходна бесперапынна кантраляваць. Месца, дзе будзе разведзена вогнішча, варта загадзя акопаць і ачысціць ад гаручых рэчываў і матэрыялаў, а таксама сухой расліннасці. Пры сабе неабходна мець ёмістасць з вадой, пяском або вогнетушыцель. Сыходзячы, агонь варта патушыць да поўнага спынення тлення, – растлумачылі работнікі МНС і ўручылі тэматычныя буклеты.

І калі ёсць тыя, хто выпальвае сухую траву дзеля навядзення парадку, то сустракаюцца і такія, якія па сваім недасведчанасці або па неасцярожнасці пакідаюць непатушанымі вогнішчы, кідаюць запалкі. Памятайце, што выпальваць сухую траву катэгарычна забаронена. Нарушальнікам пагражае штраф ад 10 да 30 базавых велічынь.

Бацькі! Растлумачце дзецям, да чаго можа прывесці выпальванне сухой травы. Толькі асцярожнасць і здаровы сэнс дапамогуць пазбегнуць няшчасных выпадкаў і трагічных наступстваў.

Палы травы – традыцыя, якая прыводзіць да сумных наступстваў | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт