Дзяржаўны пажарны нагляд інфармуе!

У сакавіку работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праведзены наглядныя мерапрыемствы ў выглядзе маніторынгаў на аб'ектах ДУА «Міёрская сярэдняя школа №2 імя Н. Г. Ізварина», ЛПДС «Дзісна» унітарнага прадпрыемства «Захад-Транснафтапрадукт», установы аховы здароўя «Міёрская цэнтральная раённая бальніца», адкрытага акцыянернага таварыства «Мікалаеўскі».

Пры правядзенні маніторынгаў аб'ектаў, асаблівая ўвага нададзена пытанням выканання проціпажарнага рэжыму, стану эвакуацыйных шляхоў і выхадаў, спраўнасці і працаздольнасці сродкаў пажаратушэння і сістэм пажарнай аўтаматыкі.

Па выніках правядзення маніторынгаў выяўлены шэраг парушэнняў, якія тычацца бяспечнага стану эвакуацыйных шляхоў і выхадаў, утрымання інструкцый па пажарнай бяспецы, выканання агульных патрабаванняў па забеспячэнні пажарнай бяспекі, спраўнасці сродкаў проціпажарнага водазабеспячэння і пажаратушэння, а таксама забеспячэння аб'ектаў неабходнай колькасцю першасных сродкаў пажаратушэння. У ходзе праводзімых маніторынгаў таксама вывучалася выкананне ліцэнзіятам ААТ «Вітааўтаматыка» патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў частцы тэхнічнага абслугоўвання установак пажарнай аўтаматыкі на аб'ектах установы аховы здароўя «Міёрская цэнтральная раённая бальніца», парушэнняў, дапушчаных з іх боку, выяўлена не было. У адрас кіраўнікоў арганізацый накіраваны рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.

Работнікі Міёрскага РАНС у чарговы раз нагадваюць аб неабходнасці выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі ўсімі работнікамі прадпрыемстваў і арганізацый. Пры выяўленні ўзгаранняў неабходна апавясціць аб гэтым людзей, якія могуць знаходзіцца ў небяспечнай зоне, прыняць меры па ліквідацыі загаранняў, паведаміць аб пажары ў службу выратавання.

Намеснік начальніка Міёрскага РАНС                                   А.В.Бунто

Дзяржаўны пажарны нагляд інфармуе! | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт